Барыс Сьцяпанаў (фізык)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.
Барыс Сьцяпанаў
Борис Иванович Степанов
Барыс Сьцяпанаў (фізык).jpg
Дата нараджэньня 28 красавіка 1913(1913-04-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сьнежня 1987(1987-12-07) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы СПДУ
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Вядомы як адзін з заснавальнікаў беларускай фізычнай школы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Вучні * Павал Апанасевіч
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў
Ордэн «Знак Пашаны»

Бары́с Іва́навіч Сьцяпа́наў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 7 сьнежня 1987, Менск, БССР) — беларускі фізык, акадэмік АН БССР (1953)[1]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1949).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барыс Сьцяпанаў нарадзіўся 28 красавіка 1913 году ў Санкт-Пецярбургу. Бацька быў працоўным[2]. У 1936 годзе скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт (сёньняшняя назва Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысэртацыю. У 1939 годзе ўступіў у КПСС. Удзельнічаў у Другой Сусьветнай вайне. У 1953 годзе па прапанове Прэзыдыюму АН БССР Барыс Сьцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў Менск. Ад 1953 да 1978 году быў загадчыкам катэдры фізычнай оптыкі БДУ. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савету БССР. Дасьледаваў спэктраскапію, люмінесцэнцыю, квантавую электроніку. Разьвіў тэорыю анамалій у спэктрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя мэтады разьліку вагальных спэктраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамэханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук. У 1988 годзе Інстытут фізыкі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сьцяпанава.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Акадэмік Сцяпанаў Барыс Іванавіч(рас.) НАН Беларусі
  2. ^ Килин С. Я. (2012) Академик Борис Иванович Степанов (к столетию со дня рождения)(рас.)
  3. ^ Борис Иванович Степанов (К 90-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2003. — № 2. — С. 121-123.