Сяргей Кілін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Кілін
Нарадзіўся 18 траўня 1952(1952-05-18) (66 гадоў)
Гомель
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Альма-матэр БДУ
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук
Навуковы кіраўнік Барыс Сьцяпанаў
Узнагароды і прэміі
  • Прэмія Ленінскага камсамолу БССР
  • Дзяржпрэмія Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі
Мэдаль Францішка Скарыны

Сяргей Якаўлевіч Кі́лін (нар. 18 траўня 1952 году ў Гомлі) — беларускі фізык. Акадэмік НАН Беларусі (2014 г., чалец-карэспандэнт ад 2009 г.), доктар фізыка-матэматычных навук (1992), прафэсар (2006)[1]. Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2]. Старшыня лябараторыі квантавай оптыкі Інстытуту фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава НАНБ[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 18 траўня 1952 году ў Гомлі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1974 годзе. Ад 1974 году працуе ў Інстытуце фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава НАН Беларусі. Ад 1992 году прафэсар БДУ. У 1994 годзе заняў пасаду загадчыка лябараторыі. Ад 2005 да 2011 году ўзначальваў Беларускае фізычнае таварыства[1]. У 2008 годзе стаў намесьнікам акадэміка-сакратара Аддзяленьня фізыкі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. У 2009 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам НАН Беларусі ў галіне інфармацыйных тэхналёгій. Да 2014 году быў галоўным вучоным сакратаром НАН Беларусі. 2 мая 2014 году прызначаны намесьнікам старшыні прэзыдыюму НАНБ[4]. У лістападзе 2014 году абраны акадэмікам НАН Беларусі[5].

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя працы па квантавай оптыцы ды квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяньнях і на яе аснове прадказаў шэраг эфэктаў, якія назіраюцца пры выпрамяненьні фатонаў асобнымі атамамі і малекуламі ў розных навакольлях. Распрацаваў новыя мэтады ды сыстэмы для квантавых інфармацыйных тэхналёгій (квантавых кампутараў ды квантавай крыптаграфіі).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прэмія Ленінскага камсамолу БССР (1982, за цыкл артыкулаў «Квантавая тэорыя рэзананснага расьсейваньня лазэрнага выпраменьваньня»)
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі (2002, за працы па квантавай оптыцы)
  • Мэдаль Францішка Скарыны (2014)[6]

Работы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агулам аўтар больш за 460 навуковых работ, у тым ліку 4 манаграфій.

Некаторыя працы:

  1. Килин, С. Я. Квантовая оптика: Поля и их детектирование. — Мн.: 1990; М., 2003..
  2. Квантовая криптография: идеи и практика / под ред. С. Я. Килина, Д. Б. Хорошко, А. П. Низовцева. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 392 с. — ISBN 978-985-08-0899-8
  3. Kilin, S. Ya. Quanta and information // Progress in optics. — 2001. — Vol. 42. — P. 1-90.
  4. Килин, С. Я. Квантовая информация // УФН. — 1999. — Т. 169. — С. 507—527.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]