Вуліца Пралетарская (Гомель)
Пралетарская | |
Вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Былыя назвы | Фэльдмаршалаўская |
Даўжыня | 1150 м |
Аўтобусныя маршруты | 4, 18, 31 |
Вуліца Пралетарская ў Вікісховішчы |
Вуліца Пралетарская (былая Фэльдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы гораду Гомля. Працягласьць 1150 м, ад Пляца Леніна да вуліцы Фрунзэ.
Гістарычныя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная назва — Фэльдмаршалаўская, дадзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомля, фэльдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайначана савецкай уладай у гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960—1970-я гады.
Перасякае вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адна з найстарэйшых вуліц гораду (на мапах зьяўляецца з пачатку 19 стагодзьдзя). Зьяўлялася простым працягам вуліцы Румянцаўскай (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавай слабады (стараабрадзкага селішча, якое ўзьнікла ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рва (гістарычны раён гораду Гомля). У забудове пераважалі 1- і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы разьмяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадзкія публічныя лазьні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадзкая вучэльня, стараабрадзкая царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэньне вуліцы ўзрасло з узьвядзеньнем новага моста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1- і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гамяюку на дзьве часткі (сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў).
На вуліцы разьмешчаныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэдагагічная вучэльня
- Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Абласны камітэт Чырвонага Крыжа
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000056 |