Іван Юркевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Юркевіч
Мар’іна (Пухавіцкі раён). Таблічка ў гонар І. Д. Юркевіча.jpg
Дата нараджэньня 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1902 або 1902[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 верасьня 1991(1991-09-21)
Месца вучобы
Занятак батанік, геабатанік, лесазнавец
Навуковая сфэра геабатаніка, фэналёгія[d] і лесаводзтва[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d]
Вучні Віктар Гельтман[d], Віктар Іванавіч Парфёнаў[d] і Уладзімір Сцяпанавіч Адзярыха[d]
Узнагароды
залаты мэдаль ВДНГ
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Заслужаны дзяяч навукі БССР Дзяржаўная прэмія БССР

Іван Данілавіч Юркевіч (нар. 22 чэрвеня 1902, в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 21 верасьня 1991) — беларускі вучоны-геабатанік, фэноляг, лесавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956; член-карэспандэнт з 1953), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафэсар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[4].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930)[4]. З 1930 г. выкладчык, асыстэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытуту[4], адначасова з 1932 году старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сэктару, намесьнік дырэктару, загадчык катэдры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 году загадчык лябараторыі і дырэктар Інстытуту лесу АН БССР, з 1956 году загадчык лябараторыі Інстытуту біялёгіі АН БССР[4], з 1963 году дырэктар, з 1967 году загадчык лябараторыі Інстытута экспэрымэнтальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР[4].

Прэзыдэнт Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства з 1956 году[4].

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Работы па пытаньнях лясной, лугавой і балотнай расьліннасьці, фэналёгіі, плоданашэньня, унутрывідавых формаў драўняных расьлін[4]. Распрацаваў геабатанічнае раянаваньне Беларусі, даў клясыфікацыю тыпаў лясоў, правёў дасьледаваньні па ацэнцы стану і аднаўленьні сусьветна вядомых беларускіх дуброў[4]. Вывучаў структуру расьліннага покрыва, заканамернасьці яго разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расьліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі дасьледаваньняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную мэтодыку мапаскладаньня расьліннасьці і на гэтай аснове стварыў сэрыю геабатанічных мапаў рэспублікі і асобных рэгіёнаў[4].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Библиография научных трудов академика АН БССР И. Д. Юркевича. — Мн., 1977.
  • Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з М. Ф. Лоўчым і В. С. Гельтманам)
  • Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984. (разам з М. Ф. Лоўчым)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўная прэмія СССР 1951 года і Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ International Plant Names Index (анг.) — 1999.
  2. ^ Ivan Danilovich Jurkevich // аўтар назвы
  3. ^ Ivan Danilovich Jurkevich // Гарвардзкі індэкс батанікаў (анг.)Harvard University Herbaria and Libraries.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і Юркевич Иван Данилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Типы лесов Белорусской ССР. Мн.: Гос. изд-во БССР, 1948.
  • Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2-е изд. Мн.: Изд-во АН БССР, 1960.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]