Перайсьці да зьместу

Побалаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Побалава»)
Побалаў
лац. Pobałaŭ
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Сельсавет: Побалаўскі
Насельніцтва: 668 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′42″ пн. ш. 29°46′45″ у. д. / 53.01167° пн. ш. 29.77917° у. д. / 53.01167; 29.77917Каардынаты: 53°0′42″ пн. ш. 29°46′45″ у. д. / 53.01167° пн. ш. 29.77917° у. д. / 53.01167; 29.77917
Побалаў на мапе Беларусі ±
Побалаў
Побалаў
Побалаў
Побалаў
Побалаў
Побалаў

По́балаў, По́балава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Добасьне. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 668 чалавек. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы захад ад Рагачова, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (на лініі Бабруйск — Жлобін). Палявая дарога злучае вёску з шашай Бабруйск — Гомель.

Побалаў — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Аўтамабіль, захоплены 3-й дывізіяў стральцоў у Побалаве, 1918—1919 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Побалаў ўпамінаецца ў XVI ст., калі ён уваходзіў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 годам паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1595 годзе Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў прывілей на правядзеньне ў мястэчку кірмашоў, пацьверджаны каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1788 годзе.

Побалаў значыцца на мапе ВКЛ 1613 году. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Зянковічаў, Варанецкіх, Жукоўскіх, Маліноўскіх. У сярэдзіне XVIII ст. існавала 2 вёскі: Стары Побалаў і Новы Побалаў (яна ж Узнага). У 1771 годзе Галоўны Трыбунал разглядаў скаргу ўладальнікаў Побалава князёў Варанецкіх на дзеяньні Рагачоўскіх базылянаў, якія імкнуліся захапіць маёнтак Лісічкі. З 1792 году ў мястэчку дзеяла царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (у 1887 годзе збудавалі новы драўляны будынак).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Побалаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У Вайну 1812 году тут разьмяшчалася 17-я дывізія Напалеона. На 1848 год у Побалаве было 46 двароў, на 1859 год — 36 двароў[2], празь мястэчка праходзіў тракт з Глуску ў Рагачоў, існавала паштовая станцыя. У 1865 годзе Побалаў перайшоў у валоданьне Кутаева. У 1866 годзе адкрылася расейская народная вучэльня (разьмяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, у 1898 годзе для яе збудавалі асобны будынак). У 1880-я гады ў мястэчку было каля 50 двароў, дзеяла царква, працаваў млын і 4 крамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў студзені 1918 году Побалаў занялі легіянэры Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Побалаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. На 1924 год у вёсцы было 104 двары, працавалі вадзяны млын, шавецкая майстэрня, кузьня, сталярная майстэрня.

На 2000 год у Побалаве было 263 двары, на 2004 год — 264. У 2000-я гады Побалаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 248 чал.; 1880-я гады — ~300 чал.[3]; 1887 год — 1 тыс. чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 520 чал.; 2000 год — 705 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 668 чал.[5]

У Побалаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, бібліятэка, пошта.

Плян Побалава складаецца з шчыльна забудаванай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі. Жылыя дамы драўляныя і цагляныя, сядзібнага тыпу. У 1986]] тут збудавалі 50 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы зь месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  3. ^ а б БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 446.
  4. ^ Jelski A. Pobołowo // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 344.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.