Добасна (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Добасна
У пасёлку Жылічы. 2019 год
У пасёлку Жылічы. 2019 год
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Скачку
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 81 км
Сярэднегадавы сьцёк 4 м³/с
Плошча басэйну 874 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

До́басна[a] — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Выдатак вады ў вусьці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Скачку Кіраўскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Жлобіна. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесься.

Даліна ў верхняй плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу.

Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку 3-й дэкады сьнежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншыя варыянты назвы — Дабасна, Дабосна, Добысна

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 147.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 147.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]