Аляксандар Цімашэнка
Выгляд
Аляксандар Цімашэнка | |
| Дата нараджэньня | 5 сьнежня 1958 (66 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
| Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
| Занятак | навуковец |
| Навуковая сфэра | біяфізыка |
| Месца працы | |
| Вядомы як | дасьледнік біялягічнай ролі монааксыду азоту і лекцінаў |
| Навуковая ступень | доктар біялягічных навук[d] (1998) |
| Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000) |
Алякса́ндар Віке́нцьевіч Цімашэ́нка (1958, Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі біяфізык.
Доктар біялягічных навук (1998), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе стаў выкладаць. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1999 годзе перайшоў на працу ў Інстытут фотабіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У 2001 годзе пераехаў у Канаду[2].
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучыў біялягічную ролю монааксыду азоту, лекцінаў жывёльнага і расьліннага паходжаньня, церазмэмбраннай перадачы сыгналаў у здаровых і пухлінных вузах, малекулярнага ўзаемадзеяньня між вузамі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Аляксандра Самаль. Цімашэнка Аляксандр // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 114. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |