Мглін
Мглін лац. Mhlin | |||||
Саборная царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1389 | ||||
Горад з: | 27 сакавіка 1626 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Мглінскі | ||||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8219 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48339 | ||||
Паштовы індэкс: | 243220 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′40″ пн. ш. 32°50′54″ у. д. / 53.06111° пн. ш. 32.84833° у. д.Каардынаты: 53°3′40″ пн. ш. 32°50′54″ у. д. / 53.06111° пн. ш. 32.84833° у. д. | ||||
Мглін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мглін — места ў Расеі, на рацэ Судынцы. Адміністрацыйны цэнтар Мглінскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 8161 чалавек. Знаходзіцца за 167 км на захад ад Бранску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўнеча.
Мглін — магдэбурскае места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку некаторых дасьледнікаў, у XII ст. тут існавала летапіснае паселішча Зартый. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Мглін зьмяшчаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) як «літоўскі» замак. У ХV ст. ён стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[1], з 1472 году — у Смаленскім ваяводзтве. У 1502 годзе Мглін захапіла Маскоўская дзяржава.
У пачатку XVII ст. Мглін вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва. Дзеля абароны места ад нападу з усходу тут, пры замку, утварылася казацкая харугва, якая ў 1625 годзе атрымала сьцяг чырвонага колеру з чорным крыжам на ім. 27 сакавіка 1626 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Мгліну Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі сьвяты Флярыян з дрэвам вярбой у руцэ»[2]. У 1652 годзе места захапілі войскі Б. Хмяльніцкага. Сян апошняга Юры ў 1661 годзе прывёў пад Мглін крымскіх татараў, якія спалілі места.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Мглін апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Яшчэ ў 1666 годзе сярод іншых ён атрымаў ад маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча грамату на аднаўленьне мескіх прывілеяў.
У час Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе Мглін узялі ў аблогу войскі швэдзкага караля Карла XII, які рухаўся да Палтавы. У 1760 годзе расейская імпэратрыца Елізавета Пятроўна падаравала места графу К. Разумоўскаму. У 1781 годзе Мглін стаў павятовым местам Ноўгарад-Северскага намесьніцтва, з 1802 году — Чарнігаўскай губэрні.
У сярэдзіне XIX ст. у Мгліне было 958 будынкаў, сярод якіх было 15 мураваных, дзеялі 6 цэркваў і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі лякарня на 25 ложкаў, 6 корчмаў і 60 крамаў. На 1861 год у месьце працавалі 3 цагельні, 2 салатопныя і скураныя заводы.
У 1851 годзе расейска-нямецкі навуковец Пётар Кёпэн(be) пісаў: «Каля дзьвюх трацінаў Смаленскай губэрні насяляюць беларусы. <…> Гэтыя ж беларусы пад назвай ліцьвінаў сягаюць у Малую Русь, дзе пашыраюцца ў Мглінскім і Сураскім паветах Чарнігаўскай губэрні»[a][3]. У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы»[4]. У 1882 годзе расейскі этнограф Сяргей Максімаў зазначаў: «паўночны кут Чарнігаўскай губэрні (паветы Мглінскі і Сураскі) населены беларусамі чыстага бяспрыкладнага тыпу, якія, аднак, з афіцыйным этнонімам „беларусы“ не знаёмыя, а называюцца „ліцьвінамі“»[5]. А ў 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў»[6].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мглін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[7]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні. У 1929 годзе Мглін стаў цэнтрам раёну ў Заходняй вобласьці (з 1937 году у Арлоўскай вобласьці, з 1944 году ў Бранская вобласьці).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 8668 чал.; 1885 год — 6165 чал.[8]; 1900 год — 11 072 чал. (5462 муж. і 5610 жан.), у тым ліку 4518 праваслаўных, 365 каталікоў, 88 пратэстантаў, 6016 юдэяў, 85 іншай веры[9]
- XIX стагодзьдзе: 1939 год — 7,3 тыс. чал.; 1959 год — 6,1 тыс. чал.; 1979 год — 6,5 тыс. чал.; 1992 год — 8,3 тыс. чал.[10]; 1998 год — 9,0 тыс. чал.[11]; 2000 год — 8,8 тыс. чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 8222 чал.; 2016 год — 8161 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Мгліне працуюць 2 сярэднія, мастацкая і музычная школы, школа-інтэрнат, тэхнікум агратэхналёгіяў і філія Бранскага інстытуту кіраваньня і бізнэсу.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе адкрыўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басэйнам і трэнажорнай заляй.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Масласыраробны, крухмальны, асфальтавы заводы. Швацкая фабрыка. Лясная гаспадарка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Мглінскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1815—1830)
- Царква Сьвятой Барбары (1874)
- Царква Сьвятога Мікалая (1863)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Саборная царква
-
Вуліца да царквы
-
Царква Сьвятога Мікалая
-
Царква Сьвятой Барбары
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марыя Косіч (1850—1911) — беларуская пісьменьніца і фальклярыстка, дасьледніца беларусаў Севершчыны; нарадзілася ў вёсцы Расусе колішняга Мглінскага павету
- Сяргей Скандракоў (1876—1953) — беларускі навуковец-аграном, журналіст
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мяцельскі А. Мглін // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 346.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 194.
- ^ Mélanges russes tirés du Bulletin historico-philologique de l’Académie impériale des sciences de St.-Pétersbourg. T. II, 1855. P. 2.
- ^ Левченко М. Места жительства и метные названия русинов // Основа. № 1, 1861. С. 265.
- ^ Катлярчук А. Беларусы бранскага краю // ARCHE Пачатак. № 2 (16), 2001 г.
- ^ Этнографическое обозрение. №. 1. — Москва, 1890. С. 215.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002. С. 194.
- ^ Krzywicki J. Mglin // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 281.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
- ^ Мглин на Народная энциклопедия городов и регионов России
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мглін , Radzima.org
- Алег Трусаў, Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007 г.
|
|