Сяргей Скандракоў
Сяргей Скандракоў | |
Імя пры нараджэньні | Сяргей Вячаслававіч Скандракоў |
---|---|
Род дзейнасьці | навуковец, журналіст |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1876 |
Месца нараджэньня | Мглін, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 жніўня 1953 |
Месца сьмерці | Караганда, Казаская ССР |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, палітык, сельскагаспадарнік |
Месца працы | |
Сябра ў | Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў[d] і Мінчук |
Сярге́й Вячасла́вавіч Скандрако́ў (21 кастрычніка 1876, Мглін, цяпер Бранская вобласьць, Расея — 2 жніўня 1953, Караганда) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец; псэўданімы: Сяргей Мглінскі; Янка зь Вялікага Поля.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў Слуцкай і Менскай гімназіях, скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1906). Удзельнічаў у працы Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сябра Менскага камітэту Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газэты «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1 студзеня 1906 г. у Менску, забароненая ўладамі), дзе зьмясьціў свой рэвалюцыйны твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на беларускай мове Францішка Багушэвіча й Янкі Лучыны. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У 1907—1910 у менскіх газэтах друкаваў палітычныя казкі. З 1911 г. дырэктар досьледнага поля ў Палтаўскай губэрні, з 1921 г. — беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, прафэсар БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (1923—1925 гг. адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства) і Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.
6 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»[1]. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 г. за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Яраслаўлі. Вызвалены 15 лістапада 1934 г[2]. Пасьля вызваленьня на навуковай і пэдагагічнай рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алмаце, Карагандзе. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 15 лістапада 1957 г[2].
Аўтар апавяданьня «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Зьбярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» й «Зімовы пэйзаж». Быў знаёмы зь Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімерам Караленкам.
Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылёгіі Якуба Коласа «На ростанях»
Быў жанаты, меў дзіця[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ а б в Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 С. 434
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скандракоў Сяргей Вячаслававіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
- Скандракоў Сяргей Вячаслававіч (Васілевіч) // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Выпускнікі Менскай губэрнскай гімназіі
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Беларускія навукоўцы
- Беларускія аграномы
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія журналісты
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»
- Сябры Беларускай сацыялістычнай грамады
- Памерлі ў Карагандзе