Перайсьці да зьместу

Новае Места (Бранская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новае Места
лац. Novaja Miesta
Населены пункт
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён Навазыбкаўскі
Першыя згадкі 1560
Часавы пас
Каардынаты 52°32′40,92″ пн. ш. 31°48′23,4″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 432 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243011
Нумарны знак 32
Новае Места на мапе Расеі
Новае Места
Новае Места
Новае Места

Новае Места — вёска ў Расеі, каля ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Шаломаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 437 чалавек.

Новае Места — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню ўпамінаецца ў 1560 годзе як сяло Тростань у Маскоўскай дзяржаве.

У пачатку XVII ст. Тростань увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Пад 1625 годам упамінаецца як селішча Тростанскае. У гэты ж час утварылася паселішча Новая Тростань, а за Старой Тростаньню замацавалася назва Засу́ха. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Засуху захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Засуха апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы, сяло Старадубскага палку. У 1781 годзе яна атрымала статус павятовага места Ноўгарад-Северскага намесьніцтва і назву Новае Места (з 1802 году ў Чарнігаўскай губэрні). У 1786 годзе ўкраінскі гісторык і этнограф Апанас Шафорнскі(uk) адзначаў, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[1].

У 1809 годзе Новае Места засталося па-за штатам, цэнтар Навамескага павету перавялі ў Навазыбкаў. 17 лістапада 1865 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі залаты крыж у суправаджэньні залатых пчол, ножкі і вусы ў якіх чырвоныя»[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 184 будынкі, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавала расейская царкоўна-прыходзкая вучэльня.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новае Места абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3] (паводле іншых зьвестак[4], Новае Места не ўваходзіла ў склад БССР). Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6 чэрвеня 1925 году статус Новага Места панізілі да сяла, з 1929 году ў Навазыбкаўскім раёне.

  • XIX стагодзьдзе: 1886 — 1239 чал.[5]; 1896 — 1610 чал. (826 муж. і 784 жан.), зь іх шляхты 31, духоўнага стану 12, ганаровых грамадзянаў і купцоў 23, мяшчанаў 426, сялянаў 1109, іншых станаў 9; праваслаўных 1405, каталікоў 22, пратэстантаў 8, юдэяў 169, іншай веры 6[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 432 чал.; 2010 год — 437 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Узвышша каля Новага Места (на правым беразе Іпуці) зьяўляецца адзіным у Бранскай вобласьці сьведчаньнем пра даледавіковы рэльеф, дзе на паверхню выходзяць пяскі троеснай сыстэмы.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Черниговского наместничества топографическое описание. — Киев, 1851. С. 233.
  2. Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 203.
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  5. Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 227.
  6. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]