Стары Дрокаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Стары Дрокаў
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Сураскі
Сельскае паселішча: Ніўнянскае
Насельніцтва: 54 чал. (2013)
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 243522
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°05′25″ пн. ш. 32°34′40″ у. д. / 53.09028° пн. ш. 32.57778° у. д. / 53.09028; 32.57778Каардынаты: 53°05′25″ пн. ш. 32°34′40″ у. д. / 53.09028° пн. ш. 32.57778° у. д. / 53.09028; 32.57778
Стары Дрокаў на мапе Расеі
Стары Дрокаў
Стары Дрокаў
Стары Дрокаў

Стары Дрокаўвёска ў Расеі, на правым беразе ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Ніўнянскага сельскага паселішча Сураскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2013 год — 54 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км ад Новага Дрокава.

Дрокаў — даўняе места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дрокаў як «кіеўскі горад» зьмяшчаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст.[1] У XII—XV стагодзьдзях горад уваходзіў у склад Амсьціслаўскага княства, разам зь якім ён далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Па скасаваньні Амсьціслаўскага княства Дрокаў стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва, зь якой у 1496 годзе, згодна з запісам у скарб вялікага князя, немесьнік дрокаў даў 4 копы грошай.

У вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княства Літоўскім (1500—1503) Дрокаў захапілі маскоўскія войскі. У час перамоваў 1542 году разглядалася магчымасьць яго вяртаньня ў ВКЛ у абмен на маскоўскіх палонных.

У пачатку XVII ст. Дрокаў вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ёе увайшоў у склад Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва. У сярэдзіне XVII ст. Дрокаў упамінаецца як мястэчка, у якім дзейнічала Прачысьценская царква. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Дрокаў захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Дрокаў сьпярша стаў цэнтрам сотні Старадубскага палку. Неўзабаве Дрокаўскую сотню далучылі да Мглінскай. У XVIII ст. Стары Дрокаў страціў царкву і пачаў лічыцца вёскай. У розныя часы ім валодалі Есімонтаўскія, Іскрыцкія, Чарняўскія і іншыя.

У 1782 годзе Стары Дрокаў увайшоў у склад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні (з 1861 году — у складзе Новадрокаўскай воласьці).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стары Дрокаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Сураскі павет (падраён) Гомельскага раёну[2]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1921—1929 гадох Стары Дрокаў уваходзіў у склад Клінцоўскага павету, з 1929 году — у Сураскім раёне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 430 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2013 год — 54 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Старым Дрокаве захавалася гарадзішча памерамі 50 × 40 мэтраў, умацаванае 2 валамі і ровам. Магутнасьць культурнага плясту 0,6 мэтраў. У ім сустракаецца кераміка юхнаўскай культуры раньняга жалезнага веку і старажытнай Русі. Да гарадзішча далучаецца селішча плошчай каля 0,5 га з матэрыяламі часоў старажытнай Русі[3].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVII ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мяцельскі А. Дрокаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 203.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  3. ^ Мяцельскі А. Дрокаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 204.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]