Гайшын
Гайшын лац. Hajšyn | |
Пагонны двор | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Кабінагорскі |
Вышыня: | 120 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213260 |
СААТА: | 7250808016 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′48.001″ пн. ш. 30°59′30.998″ у. д. / 53.34666694° пн. ш. 30.99194389° у. д.Каардынаты: 53°20′48.001″ пн. ш. 30°59′30.998″ у. д. / 53.34666694° пн. ш. 30.99194389° у. д. |
± Гайшын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гайшы́н[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Сажа. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Гайшын — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэйса або Эйса (Heyse, Eyse) — імя германскага паходжаньня[2].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Геншын (XVII ст.)[3]; Hejszyn (1900 год)[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Гайшын ўпамінаецца ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісьце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча[3]. Таксама ўпамінаецца ў 1708 годзе ў зьвязку з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гайшын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазьней Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1773 году, у мястэчку Гайшыне было 510 рэвіскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе значыцца на мапе «Атляс Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе тут дзеялі дзьве сынагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу.
У 1846 годзе ў Гайшыне збудавалі драўляную царкву Ўшэсьця Гасподняга. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі ў мястэчку адкрылі народную вучэльню, у 1889—1890 гадох у ёй было 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 году Гайшын — уласнасьць Сьмяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 траўня і 1 кастрычніка). З 1912 году існавала аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гайшын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гайшын вярнулі ў БССР, дзе з 20 жніўня ён стаў цэнтрам сельсавету Прапойскага раёну[5].
Да 23 сьнежня 2009 году Гайшын уваходзіў у склад Васькавіцкага сельсавету[6]. На 2011 год у вёсцы было 44 двары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1910 год — 1142 чал.[7]; 1926 год — 1245 чал.[5]; 1999 год — 143 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 92 чал.; 2010 год — 75 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла 1943 году, якая лічыцца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю Беларусі
- Курганны могільнік, за 1,3 км на поўдзень ад вёскі
- Курганны могільнік, за 2 км на поўдзень ад вёскі
- Стаянка эпохі каменнага веку, на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі; селішча (на месцы стаянкі)
- Стаянка эпохі нэаліту, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі; селішча (на месцы стаянкі)[8]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кастусь Кірэенка (1918—1988) — беларускі паэт
- Парфён Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык і дзяржаўны дзяяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 280.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 41, 45, 970.
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на — Мн., 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 65.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 555.
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на — Мн., 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 565.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 31.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на — Мн., 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 552.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
|