Францішак Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Сапега
Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лямпі, XVIII ст.
Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лямпі, XVIII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 жніўня 1772
Памёр 30 траўня 1829
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Аляксандар Міхал Сапега[1]
Магдалена Агнешка з Любамірскіх[d][1]
Дзеці Яўстах Каятан Сапега[2] і Анеля з Сапегаў[d][2]

Францішак Сапега (28 жніўня 1772, Варшава — 30 траўня 1829, Дзярэчын) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал артылерыі літоўскай (1793—1795), шэф карпусоў артылерыі і інжынэраў.

Валодаў маёнткамі Ружаны і Дзярэчын, у якіх трымаў тэатры, а таксама шэрагам маёнткаў у Магілёўскай акрузе, у т.л. Новым Быхавам, Дашкавым, Гайшыном, Бязуевічамі[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ф. Сапега. Я.-Б. Лямпі, каля 1810

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Міхала і Магдалены зь Любамірскіх.

Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 увайшоў у кіраўніцтва Таргавіцкай канфэдэрацыі, у складзе яе дэлегацыі наведаў Пецярбург.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794), ягоны кіраўнік у Слонімскім, Ваўкавыскім паветах і на ўсходнім Падляшшы. Атрымаў чын генэрал-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй.

Па здушэньні паўстаньня прысягнуў Кацярыне II, атрымаў чын тайнага саветніка, быў маршалкам шляхты Менскай губэрні[4].

Меў сына Яўстаха Каятана.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 75. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 65.
  4. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 550.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]