Перайсьці да зьместу

Дубна (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубна
трансьліт. Dubna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Кабінагорскі
Насельніцтва: 21 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
СААТА: 7250815020
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′0″ пн. ш. 31°2′0″ у. д. / 53.35° пн. ш. 31.03333° у. д. / 53.35; 31.03333Каардынаты: 53°21′0″ пн. ш. 31°2′0″ у. д. / 53.35° пн. ш. 31.03333° у. д. / 53.35; 31.03333
Дубна на мапе Беларусі ±
Дубна
Дубна
Дубна
Дубна
Дубна
Дубна

Ду́бна[2] (таксама Дубі́на[2], Дубі́ня[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету. Непадалёк ад вёскі знаходзіцца возера Сьвятое.

У 1649 годзе згадваецца як вёска ў Прапойскім старостве ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[3]. У гістарычных крыніцах згадваецца Дубна (1675), Добна (1752). З 1835 году ўладаньне Бэнкендорфа. У 1884 годзе 25 двароў, 197 жыхароў. У 1926 годзе дзейнічала чатырохклясная школа[4]

  • 2011 год — 21 чалавек[1]
  • 2010 год — 20 чалавек
  • 1999 год — 63 чалавекі
  • 1910 год — 332 чалавекі[4]
  • Паселішча-1 эпохі нэаліту й бронзавага веку. На заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Ганчароўка.
  • Паселішча-2 эпохі нэаліту й бронзавага веку. На паўночнай ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Зьбішча.
  • Паселішча-3 эпохі нэаліту й бронзавага веку. На захад ад вёскі, на ўсходнім беразе возера Сьвятое, ва ўрочышчы Купальня[5].
  1. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282—283
  3. ^ НГАБ у Менску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 193
  4. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 567.
  5. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.552