Брагінскі раён
Брагінскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Брагін |
Дата ўтварэньня | 8 сьнежня 1926 |
Кіраўнік | Аляксандар Кохан[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 11 887[2] |
Шчыльнасьць | 6,1 чал./км² |
Плошча | 1954,58[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 127 м[4] |
Месцазнаходжаньне Брагінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бра́гінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя людзі зьявіліся на тэрыторыі Брагінскага раёну ў пэрыяд нэаліту. Першы ўспамін пра Брагін у летапісах датуецца 1147 годам. Раён утвораны 8 сьнежня 1926 году. Падчас Нямецка-савецкай вайны нямецкія акупанты спалілі 70 % са 105 вёсак Брагінскага раёну[5].
З 8 студзеня 1954 году ўваходзіць у склад Гомельскай вобласьці. На 1 студзеня 1991 году ў раёне 83 сельскія населеныя пункты, гарадзкі пасёлак Камарын, 2 пасялковыя саветы: Брагінскі і Камарынскі, 12 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Астраглядаўскі, Верхнежароўскі, Вуглоўскі, Крыўчанскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Мікуліцкі, Новаялчанскі, Сьпярыскі, Хракавіцкі, Чамярыскі.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёну ўвайшла ў зону радыяцыйнага кантролю, частка населеных пунктаў у зону адсяленьня.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя раёну раўнінная. Ёсьць невысокія схілы. Сярэдняя вышыня раёну 110—120 мэтраў над узроўнем мора. Асноўныя карысныя выкапні — торф, цэгла. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °C, ліпеня +18 °C. Асноўныя рэкі — Дняпро і Брагінка. Маецца вялікая колькасьць азёраў. Больш 60% тэрыторыі маюць шчыльнасьць забруджваньня Сs 137 больш за 5 Ku/км².
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1 студзеня 1991 году ў раёне (бяз Брагіна) 17,5 тыс. жыхароў.
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году беларусы складаюць 91,8%, расейцы — 4,3%, украінцы — 3,1%, астатнія — менш за 1%[6]. Найбуйнейшыя населеныя пункты — Брагін (3,9 тысячы жыхароў) і Камарын (2,1 тысячы жыхароў)[7]. Натуральны прырост насельніцтва раёну нэгатыўны. Міграцыйны прырост — таксама. У раёне ёсьць 3 праваслаўныя і 3 пратэстанцкія суполкі.
- XX стагодзьдзе: 1990 год — 17,5 тыс.; 1998 год — 17,4 тыс.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15,9 тыс.; 2009 год — 14 211 чал. (перапіс)[7]; 2016 год — 12 128 чал.[8]; 2017 год — 11 912 чал.[9]; 2018 год — 11 887 чал.[2]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне працуе адно транспартнае прадпрыемства. Маршрутная сетка складаецца з 7 міжгародніх, 10 прыгарадных і 1 гарадзкой перавозкі.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне працуюць 9 сярэдніх, 2 базавыя школы. У Брагінскай сярэдняй школе маецца гімназічны кляс. У школах раёну вучыцца 2347 дзяцей.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спортам займаецца 19% вучняў школ раёну. У раёне ёсьць 3 стадыёны ўмяшчальнасьцю па 1500 чалавек кожны.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гаўрыла Вашчанка (1928, в. Чыкалавічы — 2014) — беларускі жывапісец
- Міхась Раманюк (1944—1997) — беларускі мастацтвазнаўца і этнограф
- Юлія Цімафеева (нар. 1982) — беларуская літаратарка, перакладчыца
- Мікола Ракітны (сапр. — Мікалай Ісакавіч Новікаў; 1920—2000) — беларускі празаік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://bragin.gomel-region.by/ru/committee/
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Вераніка Канюта. Вызваленьне: дух перамогі і горыч стратаў // Зьвязда : газэта. — 21 верасьня 2013. — № 178 (27543). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брагінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Брагінскі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Брагінскі раённы выканаўчы камітэт (рас.)