Брагінка
Рака | |
Брагінка | |
Выток | каля в. Пракісель |
Вусьце | Кіеўскае вадасховішча |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 179 км |
Плошча басэйну | 2778 км² |
Бра́гінка — рака ў Гомельскай вобласьці, раней была левым прытокам Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па рэгулявальных працах — пракопваньні каналаў, якія пачалі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты:
Брагінка Верхняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўтоку ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²).
Брагінка Сярэдняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўтоку ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).
Брагінка Ніжняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўтоку ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).
Увесь іхны вадазбор на Гомельскім Палесьсі. Асноўны прыток — рака Несьвіч. Даліна пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 72
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 72