Андрэс Іньеста
Андрэс Іньеста | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 траўня 1984[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эмірэйтс | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2002 2002—2018 2018—2023 2023— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна Вісэл Кобэ Эмірэйтс |
54 (5) 442 (35) 114 (21) 20 (5) |
Зборныя | ||
2006—2018 | Гішпанія | 131 (14) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Андрэс Іньеста Люхан (па-каталянску: Andrés Iniesta Luján; нарадзіўся 11 траўня 1984 году, Фуэнтэальбільля, Альбасэтэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы ў клюбе «Эмірэйтс» з ААЭ. За зборную Гішпаніі правёў больш за 100 матчаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэс Іньеста нарадзіўся ў Фуэнтэабіі, правінцыя Альбасэтэ, 11 траўня 1984 году ў сям’і працоўных. Калі Андрэсу было 8 гадоў, ягоныя бацькі аддалі яго ў школу тутэйшага футбольнага клюбу. У 1996, ва ўзросьце 12 гадоў Андрэс прымаў удзел у моладзевым турніры «Брунэтэ». Тым жа годам, увосень, перайшоў у адну з моладзевых сэкцыяў «Барсэлёны» і пераехаў у знакамітую рэзыдэнцыю «Ля Масія». У 16 гадоў быў запрошаны трэнэрам Лярэнса Сэра Фэрэрам прыняць удзел у трэніроўцы зь першай камандай «Барсы». У 18 гадоў пераехаў жыць са сваёй сям’ёй у Сан Феліў дэ Ёбрэгат.
Правёў два гады гуляючы за «Барсэлёну Б», дэбютаваў за асноўную каманду «Барсэлёны» у сэзоне 2002—2003 гадоў пры трэнеры Люі Ван Гаале. На працягу двух сэзонаў (2002—2003 і 2003—2004) спалучаў выступы за асноўную каманду з выступамі за другую каманду «Барсы». У сэзоне 2004—2005 гадоў канчаткова пераходзіць у асноўную каманду і актыўна дапамагае Барсе змагацца за тытул чэмпіёна Гішпаніі. Нельга сказаць што Андрэс быў гульцом асноўнага складу каманды, але менавіта ён часьцей за ўсіх у тым сэзоне выходзіў на замену, звычайна зьяўляючыся на гульнявой пляцоўцы ў другіх паловах сустрэчаў. Такім чынам ён прапусьціў толькі адну гульню ў Ля Лізе ў тым сэзоне, правёўшы 37 матчаў у чэмпіянаце. Разам з Самюэлем Это’о Іньеста быў самым выкарыстоўваемым гульцом у складзе «Барсы» таго сэзону.
У сэзоне 2005—2006 гадоў з-за доўгай адсутнасьці Чаві ў камандзе па прычыне траўмы, Іньеста стаў рэгулярна трапляць у асноўны склад каманды. Час гульні на полі, які быў дадзены Андрэсу дазволіў яму пераўтварыцца ў паўабаронцу міравога ўзроўню. Сама «Барса» зрабіла ў тым сэзоне дубль, выйграўшы першынство Гішпаніі і Лігу чэмпіёнаў, у фінале якой Андрэс выйшаў на замену пры ліку 0:1. Выдатная гульня Андрэса дапамагла Барсе спачатку зраўняць лік, а потым і забіць пераможны гол. Сэзон 2006-2007 стаў удалым для Андрэса ў персанальным пляне. 22 жніўня Андрэс падняў над галавою Кубак Гампэра ў якасьці капітана каманды, пасьля разгромнай перамогі Барсы над мюнхэнскай «Баварыяй» зь лікам 4—0. Упершыню згуляў на пазыцыі левага нападніка ў гульні зь «Леўскі» ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы два галы. Гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы ў матчы 1/8 фінала таго ж турніру супраць «Лівэрпуля». Нягледзячы на тое, што трэнер Франк Райкаард часта ставіў Андрэса на розныя пазыцыі на полі, у сэзоне 2006—2007 гадоў Іньеста усталяваў свой персанальны рэкорд па колькасьці забітых галоў.
На пачатку сэзону 2007—2008 гадоў Андрэс зьмяніў свой звыклв нумар 24 на нумар 8, які асвабадзіўся пасьля ўходу з каманды Людавіка Жулі. Менавіта пад гэтым нумарам Андрэс выступаў за юнацкія каманды. 25 студзеня 2014 году Андрэс абнавіў свой кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2014. Кошт за выкуп гульца па гэтаму кантракту складаў 150 мільёнаў эўра. У сэзоне 2008—2009 Андрэс зрабіўся чацьвертым капітанам каманды пасьля Карлеса Пуёля, Чаві й Віктара Вальдэса. У сярэдзіне лістапада 2008 году атрымаў траўму, якая павінна была заставіць яго па-за гульнёй на 6 тыдняў. Андрэс не жадаў вяртацца пакуль не адчуваў сябе на 100% і вярнуўся на поле 3 студзеня 2009 году, выйшаўшы на замену у матчы з «Мальёркай» і забіўшы важны гол праз 10 хвілінаў. 12 студзеня 2009 году быў апублікаваны сьпіс лепшых гульцоў сьвету ў 2008 паводле вэрсіі ФІФА, у якім Андрэс быў на дзявятым месцы. Выступы Андрэса на працягу сэзону 2008—2009 гадоў часта хваліліся гішпанскай і сусьветнай прэсай, а сам Андрэс неадначасова атрымліваў авацыі як на «Камп Ноў», так і на іншых стадыёнах.
5 лютага Іньеста выйшаў у складзе «Барсы» ў 250-ы раз у матчы Кубка Караля супраць «Мальёркі». Іньеста зноў атрымаў траўму ў хатнім матчы чэмпіяната супраць «Малягі», але вярнуўся на поле ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (4:0). 2 траўня 2009 году Андрэс прыняў удзел у разгроме мадрыдзкага «Рэалу» на «Сант’яга Бэрнабэў» (2:6), а праз чатыры дні забіў, мабыць, найважнейшы свой гол у кар’еры лёнданскаму «Чэлсі» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў на трэцяй дадатковай хвіліне. Гэты гол дазволіў «Барсе» прайсьці ў фінал спаборніцтва, дзе яна перамагла ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. Пасьля гэтай гульні нападнік манкуніянцаў Ўэйн Руні назваў Ініесту лепшым гульцом у сьвеце. 18 кастрычніка Іньеста быў уключаны ў сьпіс з 30 прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч». Андрэс таксама заняў пятае месца ў сьпісе лепшых гульцоў сьвету па вэрсіі ФІФА. Ён забіў свой першы гол у сэзоне супраць сантандэрскага «Расінгу».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2006, 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009, 2011, 2015
«Вісэл»:
- Уладальнік Кубка Японіі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Японіі: 2020
Гішпанія:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk