Леўскі Сафія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Леўскі Сафія
Levski sofia 1990-1992.JPG
Поўная назва Професионален футболен клуб Левски София
Заснаваны 24 траўня 1914
Горад Сафія, Баўгарыя
Стадыён Георгі Аспарухаў
Умяшчальнасьць: 19 000
Галоўны трэнэр Славіша Стоянавіч
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2018—2019 3 месца
Афіцыйны сайт

«Леўскі» (па-баўгарску: Левски) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. 26-разовы чэмпіён Баўгарыі, 25-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі. Клюб быў заснаваны 24 траўня 1914 году групай маладых студэнтаў, і названы ў гонар баўгарскага рэвалюцыянэра й нацыянальнага героя Васіла Леўскага[1]. Клюб зьяўляецца адзінай камандай у Баўгарыі, якая ніколі не вылятала з найвышэйшай нацыянальнай лігі, і, таксама, якая мае станоўчую статыстыку перад усімі астатнімі футбольнымі клюбамі Баўгарыі[2].

У эўрапейскіх клюбных турнірах «Леўскі» тройчы дасягаў чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў ў сэзонах 1969—1970, 1976—1977, 1986—1987 гадох і двойчы ў такой жа стадыі ў розыгрышах Кубка УЭФА1975—1976 і 2005—2006 гадох[3]. «Леўскі» зьяўляецца першым баўгарскім клюбам, які прымаў удзел у групавой стадыі розыгрышу Лігі эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 2006—2007 гадоў[4]. У сярэдзіне й другой палове 1970-х гадоў «Леўскі» складаў аснову нацыянальнай зборнай Баўгарыі на чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне ў 1974 годзе. Нягледзячы на ​​тое, гэтае пасьпяховае дзесяцігодзьдзе было азмрочана гібельлю двух легендаў ня толькі «Леўскі», але й нацыянальнай зборнай Георгія Аспарухава й Міколы Каткова, які загінуў у аўтакатастрофе 30 чэрвеня 1971 году[5].

З 1921 году клюб мае традыцыйны сіні колер сваёй формы. Хатнія гульні з 1969 году праводзіць на стадыёне імя Георгія Аспарухава, які здольны зьмясьціць 29 200 заўзятараў[6]. На сёньняшні дзень, галоўным супернікам клюбу зьяўляецца іншы клюб з сталіцы краіны ЦСКА. Матчы паміж гэтымі двума клюбамі часьцяком называюць Вечным дэрбі[7].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб быў заснаваны ў 1914 годзе гуртом з трыццаці маладых студэнтаў з мужчынскай сярэдняй школы. Паводле прапановы аднаго з заснавальнікаў — Барыса Васільева — клюб быў названы ў гонар кіраўніка баўгарскай барацьбы за свабоду — Васіла Леўскага. Такім чынам, у клюб стаў шостай сафійскай камандай пасьля «Любена Каравелава», «Атлетыка», «Славіі», «Футбол клюбу» й «Ракоўскага». Клюб быў афіцыйна зарэгістраваны 24 траўня 1914 году, старшынём каманды быў абраны Ўладзімер Грыгор’еў, які займаў гэты пост да 1919 году. У 1914 годзе ў Румыніі былі набыты футболкі з вэртыкальнымі чырвонымі й жоўтымі палосамі й чорныя шорты, у якіх клюб гуляў да 1920 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Години на романтика и идеализъм. // История на клуба 1914-1930 г. www.levski.bg. (баўг.)
  2. ^ История на клуба. www.levski.bg. (баўг.)
  3. ^ ПФК Левски СОФИЯ. a-pfg.info (баўг.)
  4. ^ Календар: През 2006 г. Левски играе първи мач в Шампионска лига. Агенция «Фокус» (баўг.)
  5. ^ Силни в България, силни и в Европа. // История на клуба 1971–1980 г. (баўг.)
  6. ^ Стадион «Георги Аспарухов». levski.bg. (баўг.)
  7. ^ Пайташев, Румен. История на Вечното дерби. BGderbi.com. (баўг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Леўскі Сафіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў