Людавік Жулі
| Людавік Жулі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 ліпеня 1976[1][2][3][…] (49 гадоў) | |
| Рост | 164 см | |
| Вага | 62 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—1998 | Алімпік Ліён | 100 (21) |
| 1998—2004 | Манака | 184 (47) |
| 2004—2007 | Барсэлёна | 85 (19) |
| 2007—2008 | Рома | 32 (6) |
| 2008—2011 | Пары Сэн-Жэрмэн | 100 (16) |
| 2011—2012 | Манака | 27 (3) |
| 2012—2013 | Ляр’ен | 17 (1) |
| 2013—2016 | Монт-д’Ор-Азэрг[d] | 36 (15) |
| Зборныя | ||
| 2000—2005 | Францыя | 17 (3) |
| 2011 | Корсыка[d] | 1 (0) |
Людавік Жулі (па-француску: Ludovic Giuly; нар. 10 ліпеня 1976 году, Ліён) — францускі футбаліст, гуляў на пазыцыях нападніка і паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля пачатку сваёй футбольнай кар’еры ў «Ліёне» ў 1994 годзе, Жулі перайшоў у «Манака» ў студзені 1997 году. А затым 28 чэрвеня 2004 году зь ім падпісала кантракт «Барсэлёна».
Клюбная яго кар’ера склалася значна лепш. У сэзоне 1999—2000 гадоў ён стаў чэмпіёнам Францыі ў складзе «Манака». Затым у складзе «манегаскаў» дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Пасьля пераходу ў «Барсэлёну» Жулі выйграў 2 чэмпіянаты Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі і Лігу чэмпіёнаў.
17 ліпеня 2007 году Жулі падпісаў трохгадовы кантракт з італьянскай «Ромай», па якім ён атрымліваў 1,8 млн эўра ў год. «Барсэлёна» атрымала ад продажу футбаліста 3,2 млн эўра[4]. 18 ліпеня 2008 году Жулі перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн» за 2,5 мільёнаў эўра.
9 жніўня 2011 году Людавік падпісаў кантракт з клюбам «Манака» тэрмінам на 2 гады[5]. 1 жніўня 2012 году Жулі й «Манака» скасавалі кантракт па ўзаемнай згодзе, і Людовік падпісаў пагадненьне з клюбам «Ляр’ен», разьлічанае на адзін год.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жулі згуляў 17 матчаў за зборную Францыі, але спачатку ён прапусьціў Эўра-2004 з-за траўмы, а затым Чэмпіянат сьвету 2006 году, паколькі малады плэймейкер «Марсэлю» Франк Рыбэры не пакінуў для Жулі месца ў складзе. Пасьля траўмы Джыбрыля Сысэ напярэдадні турніру для Жулі ізноў зьявілася надзея, але трэнэр зборнай упадабаў яму Сыднэя Гаву. Адзіны для Людовіка посьпех у зборнай — перамога на Кубку Канфэдэрацыяў у 2003 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ludovic Giuly // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Ludovic Giuly // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ↑ LUDOVIC GIULY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Acquisizione del diritto alle prestazioni sportive del calciatore Ludovic Giuly. (італ.) Афіцыйная старонка АС Рома
- ↑ Ludovic Giuly nouvelle recrue!. Site officiel de l'AS Monaco FC
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная старонка (анг.)
- Профіль (фр.) на сайце L'Équipe