Перайсьці да зьместу

Альбасэтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбасэтэ
гішп. Albacete
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Кастылія-Ля-Манча
Правінцыя Альбасэтэ
Геаграфія
Плошча 1141,41 км²
Вышыня НУМ 686 м
Часавы пас
Каардынаты 38°59′44″ пн. ш. 1°51′21″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 172 472 чал. (2012)
Этнахаронімы albaceteño і albaceteña
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 967
Паштовы індэкс 02001–02009, 02512, 02071, 02099, 02140, 02155, 02328 і 02511
Нумарны знак AB
Сайт albacete.com
Альбасэтэ на мапе Гішпаніі
Альбасэтэ
Альбасэтэ
Альбасэтэ

Альбасэтэ (па-гішпанску: Albacete) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія-Ля-Манча, за 127 кілямэтраў ад Мадрыду. Насельніцтва гораду складае 172 472 чалавек, паводле ацэнак за 2012 год, зьяўляючыся, такім чынам, самым населеным горадам у аўтаномнай супольнасьці, хоць ейнай сталіцай зьяўляецца Таледа.

Паходжаньне гораду зьяўляюцца нявызначаным, хоць першыя некалькі пацьверджаньняў ягонага існаваньня, знойдзеныя падчас маўрытанскага панаваньня ў гэтым рэгіёне. Самая першая згадка аб месцы адносіцца да 1269 году, калі Альбасэтэ быў толькі невялікай вёскай. У 1241 годзе горад быў захоплены хрысьціянскім войскам і знаходзіўся пад валадарствам Аляркона.

Каля першай чвэрці XIV стагодзьдзя вёска стала разьвівацца й ейнае насельніцтва павялічвацца. У 1375 годзе Альбасэтэ стаў мястэчкам, а праз стагодзьдзе, у 1476 годзе, каталіцкія манархі дазволілі Альбасэтэ раз на тыдзень ладзіць кірмаш.

У час паўстаньня камунэрас (1520—1522), пасьля першапачатковага пратэсту, Альбасэтэ падтрымаў новага імпэратара Карла V, а ў 1526 годзе горад быў дараваны як фэадальнае ўладаньне ягонай жонцы, імпэратарцы Ізабэле Партугальскай. На працягу гэтага пэрыяду ў горадзе пачалося будаўніцтва царквы Сан-Хуан Баўтыста, якая пазьней сталася саборам.

Авіяцыйная прамысловасьць зьяўляецца адной з асноўных сэктараў эканомікі — горад зьяўляецца годам для кампаніяў Albacete Air і лягістычнага парку, дзе месьцяцца іншыя буйныя кампаніі, у горадзе таксама знаходзіцца цэнтар падрыхтоўкі лётчыкаў НАТО[1].

  1. «Base Aérea — Aeropuerto». Parque Aeronáutico y Logístico de Albacete

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]