Гішпанцы
Гішпанцы | |
Españoles | |
Знакамітыя гішпанцы | |
Агульная колькасьць | 135 мільёнаў |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | |
Мова | гішпанская |
Рэлігіі | каталіцызм |
Блізкія этнасы | партугальцы, французы, італьянцы |
Гішпа́нцы — народ, які пражывае на Пірэнэйскім паўвостраве. Гішпанцы зьяўляюцца нашчадкамі вэстготаў, кельтыбэраў, рымлянаў. Размаўляюць на гішпанскай мове. Колькасьць гішпанцаў у сьвеце складае прыкладна 135 000 000 чалавек. У самой Гішпаніі налічваецца больш за 40 мільёнаў чалавек. Астатнія жывуць у краінах Заходняй Эўропы, у Амэрыцы.
Гішпанцы зьяўляюцца нашчадкамі вэстготаў, кельтыбэраў, рымлянаў. Размаўляюць на гішпанскай мове, што належыць да раманскае групы індаэўрапейскае сям’і моваў.
У значнай ступені ў Гішпаніі дамінуе рэгіянальнае самасьвядомасьць, прычым ня толькі ў каталёнцаў, галісійцаў і баскаў, якія зьяўляюцца самастойнымі народамі, але і ў іншых. Яны называюць сябе арагонцамі, канарцамі, астурыйцамі, кастыльцамі і г. д. У 1983 годзе ўсе 17 гістарычных правінцыяў краіны атрымалі аўтаномію і зараз маюць уласныя ўрад і парлямэнт.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гішпанцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў