Перайсьці да зьместу

Алькенікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алькенікі
лац. Alkieniki
лет. Valkininkai
Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Герб Алькенікаў
Першыя згадкі: 1387
Магдэбурскае права: 26 чэрвеня 1792
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва: 229 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-65063
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′30″ пн. ш. 24°50′30″ у. д. / 54.35833° пн. ш. 24.84167° у. д. / 54.35833; 24.84167Каардынаты: 54°21′30″ пн. ш. 24°50′30″ у. д. / 54.35833° пн. ш. 24.84167° у. д. / 54.35833; 24.84167
Алькенікі на мапе Летувы
Алькенікі
Алькенікі
Алькенікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альке́нікі (лет. Valkininkai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 238 чалавек. Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Аранаў і за 55 км на паўднёвы захад ад Вільні.

Алькенікі — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гэльгі, Эльга або Алька (Helgi, Elgo, Alko) — імя германскага паходжаньня[1][2][3].

Тлумачэньня тапоніму Алькенікі зь летувіскай мовы не існуе. Мяркуецца, што назва паселішча ўтварылася з дапамогай суфіксу -енік- ад уласнай назвы аднаго з урочышчаў[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мескі герб, 1792 г.

Упершыню Алькенікі ўпамінаюцца ў пачатку XV стагодзьдзя, калі яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. У 1418 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Алькенікі разам зь іншымі маёнткамі сваёй жонцы Ўльяне Гальшанскай.

З 1503 году Алькенікі ўпамінаюцца як цэнтар воласьці, пазьней — нягродавага староства. Каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала ў мястэчку касьцёл. У 1551 годзе тут заснавалі дзяржаўную пушкарню, якая працавала да сярэдзіны XVII стагодзьдзя.

У XVII стагодзьдзі ў Алькеніках было 136 дымоў, упамінаецца Руская вуліца, што сьведчыла пра наяўнасьць праваслаўнага насельніцтва[5]. У 1636 годзе мечнік літоўскі М. К. Халецкі заснаваў у Алькеніках кляштар францішканаў, дзе з 1765 году захоўваліся рэліквіі Сьвятога Баніфацыя. У 1700 годзе непадалёк ад мястэчка адбылася Алькеніцкая бітва.

З 1777 году ў Алькеніках дзеяла парафіяльная школа. У 1789 годзе тут было 112 дымоў. 26 чэрвеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Алькенікам Магдэбурскае права і герб з выявай жоўтага льва на чырвоным фоне.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Алькенікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар францішканаў, а касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Алькенікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Алькенікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[6]. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Алькенікі, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 гаду Алькенікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1990-я гады ўлады Летувы далучылі мястэчка да афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

  • XVIII стагодзьдзе: 1790 год — 949 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1864 год — 3182 чал. (1455 муж. і 1727 жан.)[7]; 1897 год — 2619 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 769 чал.; 1970 год — 410 чал.; 1987 год — 277 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 238 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (1837)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (XVIII ст.)
  • Сынагога
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 729.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 220.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 29.
  4. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 241—243.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 24.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Krzywicki J. Olkieniki // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 484.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]