Алехна Судзімонтавіч
Герб «Пагоня» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | 1491 |
Род | Судэмунды |
Бацькі | Судзімонт Доргевіч |
Жонка | Ядвіга з Манівідаў |
Дзеці | Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна |
Дзейнасьць | Обер-шэнк |
Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намесьнік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[2].
Валодаў маёнткамі Докшыцамі, Прусавічамі, Далькевічамі, Вольберавічамі, Гнязьдзілавам, Запоньнем, Нябышынам, Палачанамі, Лужанамі, Занараччу.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Олехно Судимонътович (1440—1492 гады)[4]; ego Olyechno Suchimuntowycz de Chozowa (4 красавіка 1448 году)[5]; Olyechno Svdymvntho supremo nostro subpincerna (28 ліпеня 1449 году)[6]; Олехно Судимонтовичь (10 сакавіка 1463 году)[7]; Olechno Swdymunthowitcz howptmann zcu Polotczke (4 кастрычніка 1472 году)[8]; Olechno Sudymuntowicz hewptmann czu Poloczske (22 лістапада 1474 году)[9]; Olechnowi Sudumunthowiczowi (8 траўня 1481 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[10]; пан Олехно Судимонтович (11 траўня 1481 году, 4 верасьня 1484 году, 29 сакавіка 1490 году[11], 25 жніўня 1484 году[12]); Olechno Sudymvnthowycz de Chozowa palatino Vilnensi et cancellario magni ducatus Lythuanie (17 ліпеня 1484 году)[13]; Nos idcirco Olechno Sudymonthowicz palatinus Vilnensis et cancellarius magni ducatus Llytwanie (15 траўня 1489 году)[14].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі гербу ў першай палове XV стагодзьдзя, карыстаўся «Пагоняй».
Упершыню ўпамінаецца пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 1449—1453 гадох был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 1458—1459 гадох быў намесьнікам гарадзенскім.
Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Соф’я, жонка Аляксандра Гальшанскага
- Ядвіга, жонка сьпярша маршалка гаспадарскага Станіслава Мантоўта, потым кашталяна троцкага Станіслава Кезгайлы
- Аляксандра, жонка кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі)[2]
- Ганна, манашка-францішканка
Часам сярод дачок упамінаюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[15].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваім лацінамоўным наданьні касьцёлу ў Воўпе (1478 год) упамінуў «народныя» назвы «паўушадца» (alias polwschaczcza) і «пасьвятная» (alias poswyathna)[16]. У іншым сваім наданьні (1489 год) упамінуў «народныя» назвы «пашня» (alia paschnya), «у абрубе» (aliter wobrwbiye)[17]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // Acta Baltico-Slavica. T. XI, 1977. S. 7—78.
- ^ а б в Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 24.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 214.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 12.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 3. — Kraków, 1894. P. 173.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 3. — Kraków, 1894. P. 213.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 78, 91, 239.
- ^ Решение в. к. л. Казимира по поводу имени Гайна, Могильное, Словенеск, Илемница и Полонное (1484), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 397.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 195.
- ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 362—363.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 196.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4