Вольберавічы
| Вольберавічы лац. Volbieravičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Докшыцкі |
| Сельсавет | Бярэзінскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°52′33″ пн. ш. 27°55′06″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2157 |
| СААТА | 2221804031 |
| Нумарны знак | 2 |
| Вольберавічы на мапе Беларусі ± Вольберавічы | |
Вольберавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Поні. Уваходзяць у склад Бярэзінскага сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Hniezdziłów Olborowicze (1690 год)[2]; Olborowicze dwór, wieś, karczma (1784 год)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Узгадваюцца ў грамаце вялікага князя Вітаўта да Войтэха Манівіда (1407 г.). У XVII—XVIII ст. упамінаюцца як уласнасьць кармэлітаў, уваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Докшыцкім, з 1797 году Барысаўскім павеце.
У XIX — пачатку XX ст. існавалі вёскі Ольберавічы (Альберавічы), Старыя і Новыя Вольбаравічы, а таксама фальварак Вольбаравічы ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні[4][5].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1924 году вёска ў Бярэзінскім сельсавеце Бягомельскага, у 1962—1965 гадох Глыбоцкага, у 1960—1962 гадох і з 1965 году Докшыцкага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1909 год — 203 чалавекі у вёсцы Новых Вольберавічах і 466 чалавек у сяле Вольберавічах[6]
- 2009 год — 17 чалавек
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 112.
- ↑ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 25, 30.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 821.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 404.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 31.