Дзісенскі павет (Віленская губэрня)
Дзісенскі павет | |
Дисненскій уѣздъ | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Статус | павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Дзісна |
Дата ўтварэньня | 1793 год |
Дата скасаваньня | 1920 рок |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
![]() |
Дзі́сенскі паве́т (па-расейску: Дисненскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскай, а з 1843 — Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйны цэнтар — Дзісна.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Павет утвораны ў 1793 годзе ў складзе Менскай губэрні, знаходзіўся на самай ейнай поўначы. Межаваў з Дзьвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрстаў. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губэрні.
У 1866 годзе ў склад павету ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласьці, 22 мястэчкі і заштатнае места Друя.
З 18 жніўня 1919 году да ліпеня 1920 року Дзісенскі павет быў у складзе Віцебскае губэрні[Крыніца?]. У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі (Дзісьненскі) павет.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|