Юхавічы
| Юхавічы лац. Juchavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Расонскі |
| Сельсавет | Клясьціцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°00′50,60″ пн. ш. 28°38′59,90″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 162 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2159 |
| Паштовы індэкс | 211467 |
| СААТА | 2242820098 |
| Нумарны знак | 2 |
| Юхавічы на мапе Беларусі ± Юхавічы | |
Ю́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нішчы. Уваходзяць у склад Клясьціцкага сельсавету Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 162 чалавекі. Знаходзяцца за 28 км на паўночны захад ад Расонаў, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Ідрыца.
Юхавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Здаўна Юхавічы знаходзіліся ў валоданьні роду Храпавіцкіх і ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Юхавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кузьняцоў, тут было 42 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Юхавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юхавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Юхавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету (з 8 красавіка 2004 году ў Клясьціцкім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2003 год у Юхавічах было 127 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 189 чал. (90 муж. і 99 жан.), зь іх шляхты — 2 муж. і 3 жан., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 5 жан., мяшчанаў-юдэяў 39 муж. і 38 жан., сялянаў зямянскіх 45 муж. і 52 жан., адстаўных салдатаў 1 муж. і 1 жан.[3]; 1882 год — 282 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 297 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 250 чал.[5]; 2010 год — 162 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Юхавічах працуюць пачатковая школа, бібліятэка, клюб, пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы знаходзіцца сядзіба Юхавіцкага лясьніцтва.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 1 км на поўнач ад Юхавічаў захаваўся курганны могільнік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 400.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ↑ Łopaciński A. Juchowicze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 618.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 222.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
| ||||||||