Нішча
Нішча лац. Nišča | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Нішча (Расея) |
Вусьце | Дрыса |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць |
Даўжыня | 85 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 9,7 м³/ |
Плошча басэйну | 1380 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Ні́шча — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Пскоўскай вобласьці і Расонскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 85 км, у тым ліку ў Беларусі 68 км. Плошча вадазбору 1380 км². Выдатак вады ў вусьці 9,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Юхавічы.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя: Хонка, ручай Галавач
- Левыя: Чарапяціца, Люці, Вельніца
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выцякае з возера Нішчы (Себескі раён), цячэ Полацкай нізінай, вусьце за 1 км на захад ад вёскі Кульнёва.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 100—200 м. Абалона часьцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй і ніжняй плыні месцамі адсутнічае. Рэчышча зьвілістае (шырыня 25—30 м); у ніжняй плыні рака зарэгуляваная Клясьціцкім вадасховішчам.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м (1956 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 дні[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 272.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 272.