Чэслаў Будзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Чэ́слаў Бу́дзька (29 чэрвеня 1913, Вільня — 15 жніўня 1985, Чыкага) — беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік. Сын Эдуарда Будзькі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, гістарычны факультэт унівэрсытэту Стэфана Баторыя. Супрацоўнічаў у Беларускім студэнцкім саюзе. З-за перасьледу за нацыянальную дзейнасьць і беспрацоўя выехаў у Варшаву, потым у Кельцы. Працаваў у каапэратыве «Społem». У 1939—1941 жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве. У першыя паваенныя гады быў настаўнікам гісторыі і беларускай мовы ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Нямеччыне. Займаўся выдавецкай дзейнасьцю. З 1951 году жыў у Чыкага (ЗША).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук.рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. — ISBN 83-909009-9-8