Мікола Шчаглоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікола Шчаглоў-Куліковіч
Дата нараджэньня 4 красавіка 1893
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Смаленшчына
Дата сьмерці 31 сакавіка 1969
Месца сьмерці Сьцяг ЗША Чыкага
Месца пахаваньня могілкі сьвятога Адальбэрта
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Расейская імпэрыя
Расейская імпэрыя
Месца вучобы Маскоўская дзяржаўная кансэрваторыя
Прафэсія кампазытар, музыколяг
Месца працы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету
Дзеці Натальля Кушаль

Мікола Шчаглоў-Куліковіч (4 красавіка 1893, Смаленшчына — 31 сакавіка 1969, Чыкага, ЗША) — беларускі кампазытар, музыколяг.

Нарадзіўся на беларускай Смаленшчыне. Рана застаўся сіратой, часта гасьцяваў у цёткі, што была ігуменьняй жаночага манастыра ў Цьвяры. Там хлопчык пачаў сьпяваць у хоры і хутка зьвярнуў на сябе ўвагу выкладчыкаў Маскоўскай сынадальнай музычнай вучэльні, што шукалі на правінцыі здольных музыкаў.

Скончыў Маскоўскую кансэрваторыю.

Зьявіўшыся ў 1936-м у Менску, стаў адным з арганізатараў Опэрнага тэатру і дырыгентам яго сымфанічнага аркестру. Працаваў рэдактарам на беларускім радыё. У 1940 да дэкады беларускага мастацва ў Маскве напісаў кантату «Сталін».

Да пачатку Другой сусьветнай вайны ён быў ужо вядомым кампазытарам. Застаўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 ўзначаліў музычны аддзел Беларускага культурнага згуртаваньня. На лібрэта Натальлі Арсеньневай напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Усяслаў Чарадзей», а таксама апэрэту «Ў вырай». З музыкаю Шчаглова ў Менскім драматычным тэатры быў пастаўлены спэктакль «Затонуты звон» паводле п’есы Г.Гаўптмана і рыхтаваўся «Кастусь Каліноўскі» А.Міровіча, які забараніла нямецкая цэнзура.

Зьяжджае на захад пад час наступу Савецкага войска. На эміграцыі працягвае натхнёна служыць сваёй музе. У 1946-м арганізуе вандроўны беларускі тэатар эстрады, які аб’ехаў з канцэртамі ўсю Заходнюю Нямеччыну. У гэты час стварае музыку да Сьвятой літургіі. Жывучы ад 1950 году ў ЗША, ён выдаў пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнага мэлясу і ўласнымі песьнямі, у ліку якіх «Беларусь, наша маці-Краіна» і «Ў гушчарах» на вершы Натальлі Арсеньневай, «Пагоня» Максіма Багдановіча.

Асабісты архіў захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]