Розьніца паміж вэрсіямі «Партугалія»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Памер не зьмяніўся ,  8 гадоў таму
д
артаграфія
(→‎Геаграфія: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239)
д (артаграфія)
У пэрыяд [[Рэканкіста|Рэканкісты]] [[хрысьціяне]] адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У [[868]] годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры [[Мэнду II Гансалвэш|Мэнду II Гансалвэшу]], які стаў рэгентам пры каралю [[Альфонса V Высакародны|Альфонса V]], але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена [[Галісія|Галісіі]].
 
У [[1093]] годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне [[Генрых Бургундзкі|Генрыху Бургундзкаму]] [[Альфонса VI Адважны|Альфонсам VI]] за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад [[Брага]]. [[24 чэрвеня]] [[1128]] году ў [[бітва пры Сан Мамадэ|бітве пры Сан Мамадэ]] [[АфонсаАфансу Энрыкеш]], граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці [[Тэрэза Партугальская|графіню Тэрэзу]] й ейнага палюбоўніка [[Фэрнан Пэрэш дэ Трава|Фэрнана Пэрэша дэ Траву]], тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. АфонсаАфансу Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, [[25 ліпеня]] [[1139]] году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў [[бітва пры Оўрыке|бітве пры Оўрыке]] ў [[1139]] годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам [[Каралеўства Леон|Каралеўства Леону]], было ператворана ў незалежнае [[Каралеўства Партугалія|Каралеўства Партугаліі]]. Незалежнасьць была прызнана ў [[1143]] годзе [[Альфонса VII Імпэратар|Альфонса VII]], каралём [[Кастылія і Леон|Леона й Кастыліі]], а ў [[1179]] годзе папам [[Аляксандар III (папа рымскі)|Аляксандрам III]].
 
АфонсаАфансу Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]], працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У [[1249]] годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі [[Альгарвэ]]. У [[1348]] і [[1349]] гадох, як і ў астатняй [[Эўропа|Эўропе]], у Партугаліі прайшла эпідэмія [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]]<ref>[http://www.abc.net.au/science/articles/2007/09/13/2031252.htm?site=science/greatmomentsinscience Black Death]. Great Moments in Science, ABC Science</ref>. У [[1373]] годзе Партугалія склала зьвяз з [[Ангельшчына]]й, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.
 
У [[1383]] годзе, кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу [[1383]]—[[1385]] гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш|Нуну Пэрэйра Альварэшам]], нанесла паразу Кастыліі ў [[бітва пры Альжубаротэ|бітве пры Альжубаротэ]]. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй [[Гішпанія|Гішпаніі]].
 
=== Калянізацыя й міжнародны гандаль ===
[[Файл:AfonsoI-P.jpg|міні|160пкс|зьлева|[[АфонсуАфансу Энрыкеш]], заснавальнік і першы кароль Партугаліі]]
[[Файл:Vascodagama.JPG|міні|160пкс|справа|[[Васка да Гама]] прыбывае ў [[Індыя|Індыю]]]]
У наступныя дзесяцігодзьдзі Партугалія ўзначаліла дасьледаваньне сьвету й узяла на сябе ролю лідэра эпохі [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]]. Інфант Дон [[Генрых Мараплавец]], сын караля [[Жуан I|Жуана I]], стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У [[1415]] годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калёнію шляхам заваёвы мусульманскай [[Сэўта|Сэўты]]. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтар гандлю ў [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]]. Пасьля гэтага рушылі адкрыцьці ў [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіяне]]: востраў [[Мадэйра]] й [[Азорскія астравы]], што прывяло да першых рухаў калянізацыі.
На працягу [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]], партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берага [[Афрыка|Афрыкі]], усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ў [[Індыя|Індыі]]. [[Тардэсыльляская дамова]], якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньня [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]], была падпісана [[7 чэрвеня]] [[1494]] году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межамі [[Эўропа|Эўропы]] паміж Партугаліяй і [[Гішпанія]]й па мэрыдыяне 370 лігаў на захад ад [[Каба-Вэрдэ]], ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У [[1498]] годзе [[Васка да Гама]], нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.
 
У [[1500]] годзе [[Пэдру Кабраль]] дасягнуў узьбярэжжа [[Бразылія|Бразыліі]] й аб’весьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Праз дзесяць гадоў [[АфонсуАфансу дэ Альбукерке]] заваяваў востараў [[Гоа]] ў Індыі, востраў [[Армуз]] у [[Пэрсыдзкі заліў|Пэрсыдзкім заліве]] й [[Малака|Малаку]], якая ў цяперашні час належыць [[Малайзія|Малайзіі]]. Такім чынам, Партугальская імпэрыя атрымала ўладу над гандлем у [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]] й паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]], плаваючы на ўсход ад Эўропы ў такіх месцы, як то [[Тайвань]], [[Японія]], востраў [[Тымор]], яны былі першымі эўрапейцамі, якія выявілі [[Аўстралія|Аўстралію]] й нават [[Новая Зэляндыя|Новую Зэляндыю]]<ref>[http://www.reuters.com/article/topNews/idUSSYD3449720070321 Map proves Portuguese discovered Australia]: new book, in Reuters</ref>.
 
[[22 красавіка]] [[1529]] году была складзена [[Сарагоская дамова]] паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамову [[антымэрыдыян]]ам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце з [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] да пачатку [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
32 367

зьменаў

Навігацыйнае мэню