Перайсьці да зьместу

Здароўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зорка жыцьця — сымбаль здароўя

Здароўе — узровень функцыянальнай і мэтабалічнай эфэктыўнасьці жывога арганізма. У людзей, гэта агульны стан чалавечага розуму, цела й духу, як правіла, у сэнсе адсутнасьці хваробы, траўмы альбо болю[1]. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) вызначыла здароўе ў шырокім сэнсе ў 1946 годзе як «стан поўнага фізычнага, разумовага й сацыяльнага дабрабыту, а не проста адсутнасьць хваробаў альбо фізычных дэфэктаў»[2]. Хоць гэта вызначэньне падвергнулася спрэчкі, у прыватнасьці, з-за адсутнасьцю апэратыўнай каштоўнасьці й праблемай, створанай з выкарыстаньнем слова «поўнай», яна застаецца самай стойкай[3]. Клясыфікацыя сыстэмаў, такіх як сямейства міжнародных клясыфікацыяў СААЗ, у склад якога ўваходзяць Міжнародная клясыфікацыя функцыянаваньня, абмежаваньня жыцьцядзейнасьці й здароўя (МКФ) і Міжнародная клясыфікацыя хваробаў (МКБ), звычайна выкарыстоўваюцца для вызначэньня й вымярэньня кампанэнтаў здароўя.

Падтрыманьне й умацаваньне здароўя дасягаецца за кошт рознай камбінацыі фізычнага, разумовага й сацыяльнага дабрабыту, а часам згадваецца як «трыкутнік здароўя»[4]. У 1986 годзе СААЗ, выдаўшы Атаўскую хартыю, замацавал, што здароўе гэта не толькі стан, але й «рэсурсы для паўсядзённага жыцьця, а не мэта жыцьця. Здароўе ёсьць пазітыўная канцэпцыя, падкрэсьленая сацыяльнымі й пэрсанальнымі рэсурсамі, а таксама фізычнымі магчымасьцямі»[5].

Сыстэматычныя мерапрыемствы для прадухіленьня альбо лячэньня праблемаў са здароўем і паляпшэньня здароўя ў людзей пастаўляюцца мэдычнымі ўстановамі ў якасьці мэдычных паслугаў. Прыкладаньні ў дачыненьні да здароўя жывёлаў называюцца вэтэрынарнай навукай.

Падтрыманьне здароўя ёсьць бесьперапынным працэсам, які вызначаецца як разьвіцьцём і назапашваньнем ведаў і практык у галіне аховы здароўя, гэтак і асабістымі стратэгіямі й арганізаваным ўмяшальніцтвам у працэс дзеля захаваньня здароўя.

Узровень затлусценьне грамадзтва ў розных краінах сьвету паводле зьвестак на 2010 год.

Важным спосабам падтрыманьня асабістага здароўя зьяўляецца здаровае харчаваньне, якое ўключае ў сябе розныя прадукты на расьліннай і жывёльнай аснове, якія забясьпечваюць пажыўныя рэчывы арганізму чалавека. Такія пажыўныя рэчывы даюць чалавеку энэргію й падтрымліваюць ягонае цела. Карысныя рэчывы дапамагаюць будаваць і ўмацоўваць косткі, цягліцы й сухажыльле, а таксама рэгулююць працэсы ў арганізме, як то дапамагаюць падтрымліваць нармалёвы артэрыяльны ціск. Вада вельмі важная для росту арганізму, а таксама для функцыі размнажэньня й падтрыманьня добрага здароўя. Макраэлемэнты спажываюцца ў адносна вялікай колькасьці й уключаюць у сябе бялкі, вугляводы, тлушчы й тлустыя кісьлі. Мікраэлемэнты, як то вітаміны й мінэралы, спажываюцца ў адносна меншых колькасьцях, але яны таксама неабходныя для адбыцьця й падтрыманьня працэсаў у арганізьме[6]. Дзеля забесьпячэньня здаровага харвачаньня часьцяком выкарыстоўваюць піраміду харчаваньня, якая накіраваная на складаньне рацыёну з здаровай ежы, падзеленую на асобныя часткі. Кожная частка паказвае рэкамендаванае спажываньне для кожнай групы прадуктаў харчаваньня, як то бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і цукру. Выбар здаровага харчаваньня важны, паколькі ён можа зьнізіць рызыку разьвіцьця сардэчных захворваньняў, разьвіцьця некаторых відаў раку, а таксама спрыяе падтрыманьню здаровай вагі цела[7].

Адным з самых вядомых тыпаў харчаваньня ёьсьц міжземнаморская дыета, якая лічыцца здаровай праз тое, што ўтрымлівае такія біялягічна актыўныя злучэньні, як фэнольныя злучэньні, ізапрэноіды й алькалёіды[8].

Фізычныя прыктыкаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фізычныя прыктыкаваньні павышаюць і падтрымліваюць фізычную форму й агульнае самаадчуваньне. Яны ўмацоўваюць цягліцы й паляпшаюць сардэчна-судзінкавую сыстэму. Паводле зьвестак Нацыянальных інстытутаў здароўя ЗША, існуюць чатыры віды фізычных практыкаваньняў, кожнае зь якіх накіраванае на разьвіцьцё цягавітасьці, сілы, гнуткасьці й раўнавагі[9].

Сон зьяўляецца важным кампанэнтам падтрыманьня здароўя. У дзяцей сон таксама мае жыцьцёва важнае значэньне для росту й разьвіцьця. Сталае недасыпаньне ёсьць зьвязанае з павышэньнем рызыкі ўзьнікненьня некаторых хранічных праблемаў са здароўем. Акрамя таго, выяўлена, што дэфіцыт сну карэлюе як з падвышанай успрымальнасьцю да хваробаў, гэтак і з больш павольным часам аднаўленьня арганізму пасьля хваробы[10]. У адным з дасьледаваньняў, у людзей з хранічным недастатковым сном, якія спалі менш за шэсьць гадзінаў за ноч ці меньш, было выяўлена ў чатыры разы больш шанцаў захварэць на застуду ў параўнаньні з тымі, хто спаў ноччу сем і больш гадзінаў[11]. Сон таксама гуляе важную ролю ў працэсе абмену рэчываў, гэтак недастатковы сон можа ўплываць на павелічэньне вагі цела ці перашкаджаць пахудзеньню[12]. Акрамя таго, у 2007 годзе Міжнароднае агенцтва па дасьледаваньні раку, якое ёсьць часткай Сусьветнае арганізацыі здароўя, заявіла, што праца па зьменах, якая прадугледжвае парушэньне цыркадных рытмаў чалавека, верагодна, спрыяе разьвіцьцю раку, праз тое, што начная праца дрэнна ўплывае на сон[13]. У 2015 годзе Нацыянальны фонд сну апублікаваў абноўленыя рэкамэндацыі па патрабаваньнях працягласьці сну ў залежнасьці ад узросту й прыйшоў да высновы, што людзі, працягласьць сну якіх знаходзіцца па-за межамі нармальнага дыяпазону, могуць праяўляць прыкметы ці сымптомы сур’ёзных праблемаў са здароўем альбо, калі гэта зроблена валявым шляхам, могуць пагражаць іхнаму здароўю й дабрабыту[14]. Гэтак сталаму чалавеку ад 18 да 64 гадоў рэкамэндуецца спаць ад 7 да 9 гадзін у содні.

Прадстаўнік нідэрляндзкай службы аховы здароўя аказвае мэдычную дапамогу прадстаўніцы карэннай народнасьці ў нідэрляндзкай Ост-Індыі. Травень 1946 году.

Навука аб ахове здароўя ёсьць галіной навукі, якая накіраваная на здароўе. Існуе два асноўныя падыходы да здароўя ў рамках гэтае навукі. Першы падыход скіраваны на вывучэньне й дасьледаваньне цела й праблемаў, зьвязаных са здароўем, каб зразумець, як функцыянуюць арганізмы людзей і жывёлаў. Другі падыход скіраваны на прымяненьне гэтых ведаў дзьля паляпшэньня здароўя, прадухіленьня й лячэньня захворваньняў і іншых фізычных парушэньняў, а таксама псыхічных разладаў. Навука аб ахове здароўя грунтуецца на іншых навуковых галінах, як то на біялёгію, біяхімію, фізыку, эпідэміялёгію, фармакалёгію, мэдычную сацыялёгію. Прыкладальныя навукі ў галіне аховы здароўя імкнуцца да лепшага разуменьня й паляпшэньня здароўя чалавека пры дапамозе такіх сфэраў, як то мэдычная адукацыя, біямэдычная інжынэрыя, біятэхналёгіі й грамадзкае здароўе.

Арганізаваныя мерапрыемствы па паляпшэньні здароўя на аснове прынцыпаў і працэдураў, распрацаваных з дапамогай навук аб ахове здароўя, забясьпечваюцца практыкамі, якія ўкарэніныя ў мэдыцыну, сестрынскую справу, культуру харчаваньня, фармацыю, сацыяльную працу, псыхалёгію, працатэрапію, лячэбнай фізкультуру й іншыя спэцыяльнасьці аховы здароўя. Клінічныя практыкі засяроджваюцца ў асноўным на здароўе асобаў, у той час як практыкі грамадзкай аховы здароўя разглядаюць агульны стан здароўя грамады й насельніцтва. Праграмы аздараўленьня на працоўным месцы ўсё часьцей прымаюцца кампаніямі дзеля таго, каб павысіць здароўе й дабрабыт сваіх супрацоўнікаў, а таксама паслугі аховы здароўя ў мэтах паляпшэньня здароўя й дабрабыту дзяцей.

Роля грамадзкага здароўя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзкае здароўе характарызуецца як навука й дзеяньні, якія скіраваныя на прафіляктыку захворваньняў, падаўжэньня працягласьці жыцьця й умацаваньня здароўя шляхам арганізаваных намаганьняў і інфармаваньня ў галіне аховы здароўя й сацыяльнай гігіены грамадзтва, прыватных і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама грамадаў і індывідуальных асобаў[15]. Гэтая галіна зьвязаная з вывучэньнем пагрозаў для агульнага стану здароўя супольнасьці й заснаваная на аналізе здароўя насельніцтва. Насельніцтва, у гэтым сэнсе, можа радглядацца й як нейкая маленькая суполка людзй, альбо як усе жыхары некалькіх кантынэнтаў, напрыклад, у выпадку з пандэміямі. Грамадзкае здароўе мае мноства кірункаў, але звычайна ўключае міждысцыплінарныя катэгорыі эпідэміялёгіі, біястатыстыкі й мэдычных паслуг. Падтрыманьне задавальняючага стану навакольнага асяродзьдзя, здароўе насельніцтва, псыхічнае здароўе й гігіена працы таксама зьяўляюцца важнымі напрамкамі аховы здароўя.

Асноўная ўвага мерапрыемстваў у галіне аховы здароўя накіраваная на прадухіленьне й кіраваньне захворваньнямі, траўмамі й іншымі станамі здароўя праз нагляд за выпадкамі й прапаганды здаровых паводзінаў. Іхнай мэтай зьяўляецца прадухіленьне ўзьнікненьня праблемаў са здароўем шляхам рэалізацыі адукацыйных праграмаў, распрацоўкі палітыкі, адміністраваньня паслугаў і правядзеньня дасьледаваньняў[16]. У многіх выпадках лячэньне захворваньня або барацьба з узбуджальнікам можа мець жыцьцёва важнае значэньне дзеля прадухіленьня яго ў іншых прадстаўнікоў грамады, напрыклад, падчас эпідэміі. Праграмы вакцынацыі й распаўсюджваньне прэзэрватываў дзеля прадухіленьня распаўсюджваньня інфэкцыйных захворваньняў зьяўляюцца прыкладамі звычайных прафіляктычных мераў аховы здароўя, як і адукацыйныя кампаніі па прасоўваньні вакцынацыі й выкарыстаньні прэзэрватываў.

Грамадзкае здароўе таксама прымае розныя меры дзеля зьнікненьня дыспрапорцыяў у галіне аховы здароўя паміж рознымі рэгіёнамі краіны, а ў некаторых выпадках і кантынэнтамі. Адна з аноўнах праблемаў у сьвеце, зьвязанай з грамадзкім здароўем, ёсьць адсутнасьць доступу людзей і насельніцтва да мэдычнае дапамогі празь фінансавыя, геаграфічныя ці сацыяльна-культурныя абмежаваньні[17]. Прымяненьне сыстэмы аховы здароўя ўключае сфэры аховы здароўя маці й дзіця, кіраваньне аховай здароўя, рэагаваньне на надзвычайныя сытуацыі, а таксама прафіляктыку й барацьбу з інфэкцыйнымі й хранічнымі захворваньнямі.

Станочны ўплыў праграмаў аховы здароўя шырока прызнаны ва ўсім сьвеце. Часткова дзякуючы палітыцы, а такама дзякуючы дзеяньням і намаганьням, якія былі распрацаваныя дзеля падвышэньня аховы здароўя, XX стагодзьдзе адзначылася зьніжэньнем узроўню сьмяротнасьці сярод дзяцей, а таксама сталаму павелічэньню працягласьці жыцьця ў большасьці рэгіёнаў сьвету. Напрыклад, падлічана, што працягласьць жыцьця грамадзянаў ЗША павялічылася на трыццаць гадоў з 1900 году[18], а ва ўсім сьвеце на шэсьць гадоў з 1990 году[19].

Індывідуальныя стратэгіі аховы здароўя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жанчына мые свае рукі, партрэт 1655 году.

Асабістае здароўе часткова залежыць ад актыўных, пасіўных і дапаможных сыгналаў, якія людзі назіраюць, і дзеяньняў, якія яны прымаюць і якія датычныя ўласнага здароўя чалавека. Сюды ўваходзяць асабістыя дзеяньні па прадухіленьні або мінімізацыі наступстваў хваробы, звычайна хранічнага стану, шляхам інтэгратыўнай дапамогі. Яны таксама ўключаюць у сябе правілы асабістай гігіены дзеля прадухіленьня заражэньня, як то купаньне й мыцьцё рук з мылам, чыстка зубоў і паласканьне роту, слушнае захоўваньне, падрыхтоўка й бясьпечнае абыходжаньне зь ежай, і многія іншыя. Інфармацыя, атрыманая з асабістых назіраньняў за паўсядзённым жыцьцём, як то назіраньне за рэжымам сну, выкананьне фізычных практыкаваньняў, харчаваньня й асаблівасьцяў навакольнага асяродзьдзя, можа выкарыстоўвацца дзеля прыняцьця асабістых рашэньняў і дзеяньняў, скіраваных на падтрыманьне стану здароўя. Напрыклад, калі чалавек адчувае сябе стомленым раніцай пасьля сну, ён можа спрабаваць спаць на іншай падушцы.

Асабістае здароўе таксама часткова залежыць ад сацыяльнага жыцьця чалавека. Падтрыманьне моцных сацыяльных адносінаў, валянтэрства й іншыя сацыяльныя мерапрыемствы зьвязаныя са станоўчым псыхічным здароўі, а таксама павялічваюць даўгалецьце. Паводле зьвестак аднага з дасьледаваньняў было выяўлена, што сярод пажылых людзей старэйшых за 70 гадоў частае валантэрства зьвязанае са зьніжэньнем рызыкі памерці ў параўнаньні з пажылымі людзьмі, якія не ўдзельнічалі ў добраахвотных валянтэрскіх праектах, незалежна ад фізычнага стану здароўя[20]. Іншае дасьледаваньне з Сынгапуру выявіла, што пэнсіянэры-добраахвотнікі мелі значна лепшыя вынікі кагнітыўных навычкаў, меньш дэпрэсіўных сымптомаў, а таксама лепшае псыхічнае самаадчуваньне й задавальненьне жыцьцём, чым пэнсіянэры, якія не зьяўляюцца добраахвотнікамі[21].

Працяглае псыхалягічнае напружаньне можа негатыўна адбіцца на здароўе й зьяўляцца фактарам кагнітыўных парушэньняў, дэпрэсіўных захворваньняў і праяўленьня хваробы[22]. Кіраваць стрэсам можна праз прымяненьне мэтадаў альбо дзеля памяншэньня стрэсу, альбо дзеля павышэньня талерантнасьці да стрэсу. Часта ў гэтых умовах прымяняюцца мэтады рэляксацыі, якія дапамагаюць зьняць стрэс. Псыхалягічныя мэтады ўключаюць у сябе кагнітыўную тэрапію, мэдытацыю й пазытыўнае мысьленьне, якія зьніжаюць рэакцыю на стрэс. Удасканаленьне адпаведных навыкаў, як то навыкі рашэньня праблемаў і кіраваньня часам, памяншаюць нявызначанасьць і ўмацоўваюць упэўненасьць, што таксама памяншае рэакцыю на сытуацыі, якія выклікаюць стрэс, калі такія навыкі дастасавальныя.

  1. ^ «Health». Merriam-Webster Dictionary.
  2. ^ Constitution of the World Health Organization. World Health Organization. 2006.
  3. ^ Callahan D., «The WHO definition of 'health'». The Hastings Center Studies, 1 (3), 1973.
  4. ^ Health Triangle Slides. Georgia State University. 1998.
  5. ^ Ottawa Charter for Health Promotion. World Health Organization. 1986.
  6. ^ «Nutrients». World Health Organization.
  7. ^ «Healthy Eating: Why should I make healthy food choices?». Live Life Well.
  8. ^ Garrido M; González-Flores D; Marchena AM; Propr E; García-Parra J; Barriga C; Rodríguez A.B. (2013). «A lycopene-enriched virgin olive oil enhances antioxidant status in humans». Journal of the Science of Food and Agriculture. 93 (8). — С. 1820—1826. — doi:10.1002/jsfa.5972. PMID 23225211.
  9. ^ «4 Types of Exercise». US National Institutes of Health.
  10. ^ Pilkington, Stephanie (August 7, 2013). «Causes and consequences of sleep deprivation in hospitalized patients». Nursing Standard. 27 (49). — С. 35—42. — doi:10.7748/ns2013.08.27.49.35.e7649. PMID 23924135.
  11. ^ «New Research Confirms Lack of Sleep Connected to Getting Sick». Carnegie Mellon University.
  12. ^ Patel, Sanjay R.; Hu, Frank B. (January 17, 2008). «Short sleep duration and weight gain: a systematic review». Obesity (Silver Spring). 16 (3). — С. 643—653. — doi:10.1038/oby.2007.118. PMC 2723045. PMID 18239586.
  13. ^ «IARC Monographs Programme finds cancer hazards associated with shiftwork, painting and firefighting». International Agency for Research on Cancer.
  14. ^ Hirshkowitz, Max; Whiton, Kaitlyn; et al. (14 January 2015). «National Sleep Foundation's sleep time duration recommendations: methodology and results summary». Sleep Health: Journal of the National Sleep Foundation. 1 (1). — С. 40—43. — doi:10.1016/j.sleh.2014.12.010. PMID 29073412.
  15. ^ Winslow CE (1920). «The Untilled Fields of Public Health». Science. 51 (1306). — С. 23—33. doi:10.1126/science.51.1306.23. PMID 17838891.
  16. ^ «What is Public Health?». Association of Schools of Public Health.
  17. ^ «Access to and Quality of Health Care». Hispanics and the Future of America.
  18. ^ «Impact of Public Health». Association of Schools of Public Health.
  19. ^ «Life expectancy at birth». World Health Organization.
  20. ^ Harris AH, Thoresen CE (2005). «Volunteering is Associated with Delayed Mortality in Older People: Analysis of the Longitudinal Study of Aging». Journal of Health Psychology. 10 (6). — С. 739—752. — doi:10.1177/1359105305057310. PMID 16176953.
  21. ^ Schwingel A, Niti MM, Tang C, Ng TP (2009). «Continued work employment and volunteerism and mental well-being of older adults: Singapore longitudinal ageing studies». Age and Ageing. 38 (5). — С. 531—537. — doi:10.1093/ageing/afp089. PMID 19474036.
  22. ^ McEwen BS (2006). «Protective and damaging effects of stress mediators: central role of the brain». Dialogues Clin Neurosci. 8 (4). — С. 367—381. — PMC 3181832. PMID 17290796.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здароўесховішча мультымэдыйных матэрыялаў