Вашку да Гама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Васка да Гама»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Вашку да Гама
парт. Vasco da Gama
Lisboa-Museu Nacional de Arte Antiga-Retrato dito de Vasco da Gama-20140917.jpg
Род дзейнасьці падарожнік
Дата нараджэньня 1469
Месца нараджэньня Сынэш, Партугалія
Дата сьмерці 23 сьнежня 1524
Месца сьмерці Качы, Партугальская Індыя
Бацька Эштэван да Гама
Маці Ізабэла Содры
Жонка Катарына ды Атайдзі
Дзеці Эстэван
Крыставан
Подпіс Vasco da Gama signature almirante.svg

Вашку да Гама (па-партугальску: Vasco da Gama; 1469, Сынэш, Партугалія — 23 сьнежня 1524, Качын, Партугальская Індыя) — партугальскі дасьледчык, вядомы як першы эўрапеец, які зьдзейсьніў марское вандраваньне ў Індыю. Да Гама зьяўляецца адным з самых вядомых і знакамітых дасьледчыкаў часоў геаграфічных адкрыцьцяў, ёсьць першым эўрапейцам, які дасягнуў Індыі марскім шляхам. Гэта адкрыцьцё сталася вельмі важным і праклала шлях партугальцам да каляніяльнай імпэрыі ў Азіі. Дзякуючы знойдзенаму маршруту партугальцам цяпер не было патрэбы перасякаць Міжземнае мора й небясьпечную Арабію, каб дасягнуць Індыі, падарожнічаць можна было праз мора.

Пасьля дзесяцігодзьдзяў спробаў маракоў дасягнуць берагоў Індыі, да Гама прыбыў на караблях у Калікуту 20 траўня 1498 году. Дасягненьне легендарнага індыйскага маршруту спэцыяў дапамагло партугальскай імпэрыі актывізаваць сваю эканоміку, якая пачала базавацца галоўным чынам заснаваныя на зьдзелках, складзеных з паўночнай і прыбярэжнай Заходняй Афрыкай. Спэцыі ўлучалі ў сябе ў асноўным перац і карыцу, але неўзабаве гандаль пачаў ісьці й зь некаторымі новымі прадуктамі, якіх у Эўропе яшчэ ня ведалі, што прывяло да камэрцыйнай манаполіі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.

Гама ўзначальваў два партугальскія падарожжы ў Індыю, першае й чацьвертае, у апошняе зь якіх накіраваўся ўсяго толькі праз чатыры гады пасьля прыбыцьця зь першага. Дзякуючы гістарычнаму ўнёску да Гама быў назначаны каралём Партугаліі ў 1524 годзе губэрнатарам Індыі пад тытулам віцэ-караля.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вашку да Гама нарадзіўся ў 1469 годзе ў сям’і алкайда гораду Сынэш і магістра ордэна Сант’яга Эштэвана да Гамы (1430—1497). Маці — Ізабэла Содры, продкі якой паходзілі з Ангельшчыны. Месца нараджэння дакладна невядомае. Вашку да Гама быў трэцім зь пяці сыноў Эштэвана і Ізабэлы. Вашку таксама меў і сястру Тэрэзу.

Мала што вядома аб раньнім пэрыядзе жыцьця Вашку да Гамы. Партугальскі гісторык Тэйшэйра ды Араган мяркуе, што Вашку да Гама атрымліваў адукацыю ў горадзе Эвора, дзе, магчыма, вывучаў матэматыку і навігацыю. Каля 1480 году Вашку ўступіў у ордэн Сант’яга. Магістрам ордэну быў князь Жуан, які ў 1481 годзе ўступіў на сталец Партугаліі пад імём Жуана II. У 1492 годзе Жуан II накіраваў Вашку да Гама на місію ў порце Сэтубал і Алгарвэ з мэтай захапіць францускія караблі. Гэтую задачу да Гама хутка і пасьпяхова выканаў.

Існуе вэрсія, паводле якой кароль Мануэл I першапачаткова даручыў экспэдыцыю ў Індыю бацьку Вашку да Гамы, але ў сувязі зь ягонай сьмерцю ў ліпені 1497 году Вашку да Гама прыняў камандаваньне экспэдыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях зь Лісабону 8 ліпеня 1497 году, абыйшоў Афрыку з поўдня, абмінуўшы мыс Добрай Надзеі, і дасягнуў паўднёва-заходняга берагу Індыі 20 траўня 1498 году.

Вярнуўшыся ў Партугалію ў верасьні 1499 году, Вашку да Гама быў сустрэты зь вялікай пашанай, атрымаў буйную грашовую ўзнагароду і тытул «Адмірал Індыйскага акіяна», а таксама тытул Дон і горад Сынэш і Віла-Нова-ды-Мілфантэш у вотчыну. У 1519 годзе атрымаў тытул графа Відыгейра.

Пазьней яшчэ двойчы быў у Індыі. Памёр у Качыне (Індыя) 24 сьнежня 1524 году. Прах быў перавезены ў Партугалію і пахаваны ў невялікай царкве Кінта-ду-Карму ў Алентэжу. У 1880 годзе прах быў перанесены ў Лісабон.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Падчас аднаго з плаваньняў Вашку да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы з слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вашку да Гамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў