Герб Партугаліі
Герб Партугаліі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 30 чэрвеня 1911 |
Герб Партуга́ліі афіцыйна прыняты 30 чэрвеня 1911 году разам з сьцягам Партугаліі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Партугаліі ўяўляе сабой залатую армілярную сфэру, на якую зьмешчаны геральдычны шчыт. На шчыце, на белым фоне ў форме крыжа намалявана 5 малых сініх шчытоў. На малых шчытах намалявана па 5 срэбных бэзантаў. Па баках вялікага шчыта шырокая чырвоная каемка з сямю залатымі замкамі. Армілярная сфэра апраўленая залатымі галінамі, перавязанымі зьнізу двума стужкамі - чырвонай і зялёнай стужкай (колеры дзяржаўнага сьцягу).
Гісторыя і значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасны партугальскі герб - вынік тысячагадовых зьмен. Герб бярэ свой пачатак ад сіняга крыжа на срэбным фоне Генрыха Бургундзкага, да якога паступова дадаваліся і прыбіраліся новыя элемэнты, і завяршыўся вялікім комплексам геральдычных элемэнтаў у 1911 годзе.
Малыя шчыты і бэзанты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля афіцыйнага прызнаньня незалежнасьці Каралеўства Партугалія ў 1143 годзе на бургундзкі сьцяг былі дададзеныя срэбныя бэзанты (бізантыйскія манэты), што азначала права караля, як сувэрэннага манарха, выпускаць сваю валюту. Падчас росквіту сярэднявечнай геральдыкі шчыт згубіў некаторыя элемэнты і выяву крыжа. Без крыжа і з пяцьцю маленькімі шчытамі на тым месцы,дзе былі срэбныя бэзанты герб успадкоўваў Санчо I. Пазьней лік срэбных бэзантаў было паменшана каралём Сэбасьцьянам I з 11 да 5 на кожным малым шчыце. Позьнія тлумачальнікі тлумачаць іх як пяць ран Хрыста, аднак такое тлумачэньне малаверагодна.
Замкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас кіраваньня Афонсу III зьявілася чырвоная каемка з залатымі замкамі (не з вежамі, як сьцьвярджаюць некаторыя крыніцы, а менавіта з замкамі). Лік замкаў зьмяняўся ад 8 да 12. Афонса IV вызначыў 12, а Сэбасьцьян I канчаткова зацьвердзіў 7. Меркавана, яны азначаюць маўрытанскія замкі, адваяваныя Партугаліяй падчас Рэканкісты. Магчыма, яны кастыльскія, але ў адрозьненьне ад Гішпанскіх, адлюстроўваных з сінімі адчыненымі варотамі, Партугальскія замкі намаляваныя з зачыненымі залатымі варотамі.
Армілярная сфэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Важны элемэнт партугальскай геральдыкі з XV стагодзьдзя - армілярная сфэра (астралябія) - часта выкарыстоўвалася на сьцягах калёній, асабліва ў Бразыліі. Гэты навігацыйны прыбор, які выкарыстоўваўся для вылічэньня адлегласьцяў, сымбалізуе значэньне Партугаліі ў эпоху вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў,а таксама шырокасьць каляніяльных валадарстваў, што належылі першай рэспубліцы.
Хоць армілярная сфэра звычайна выкарыстоўвалася як "рэспубліканскі" элемэнт, у процівагу кароне на сіне-белым сьцягу, яна адлюстроўвалася і на некаторых манархічных сьцягах. У прыватнасьці на сьцягу злучанага каралеўства Партугаліі, Алгаврыі і Бразыліі, а пасьля яго распаду на сьцягу каралеўства Бразылія.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Партугаліі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў