Сьцяг Партугаліі
Сьцяг Партугаліі | |
Партугалія | |
![]() Сьцяг Партугаліі | |
Прапорцыі | 3:2[d] |
---|---|
Прыняты | 30 чэрвеня 1911 |
Сучасны дзяржаўны сьцяг Партугаліі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, падзеленае вэртыкальна (зьлева направа) на зялёную (2/5 даўжыні) і чырвоную (3/5 даўжыні) часткі. У цэнтры на лініі скрыжаваньня палос намаляваны дзяржаўны герб Партугаліі.
Сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны 30 чэрвеня 1911 году, хоць выкарыстоўваўся ўжо падчас рэспубліканскай рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 году. Ён прыйшоў на зьмену манархічнаму сьцягу, асноўнымі колерамі якога былі цёмна-блакітны і белы.