Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Пётар Міклашэвіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі ласка, спадар EugeneZelenko, прачытайце ўважліва Вікіпэдыя:Аўтарскія правы. А затым распавядзіце, які з двух пунктаў быў парушаны. --Ліцьвін 16:05, 11 кастрычніка 2008 (UTC)

Гэты тэкст — пераклад тэксту з ня вольнай крыніцы. Згодна закону РБ (артыкул 12) перакладчыку належыць права толькі на пераклад, а не на крынічны тэкст.
З іншага боку тэкст складаецца амаль што толькі з фактаў. На ru:Википедия:Форум/Авторское право рэкамэндавалі ў падобных выпадках выкарыстоўваць факты з некалькіх крыніц.
EugeneZelenko 16:17, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
Гэты тэкст — пераклад тэксту з ня вольнай крыніцы. Згодна закону РБ (артыкул 12) перакладчыку належыць права толькі на пераклад, а не на крынічны тэкст. Так што я парушыў? І ў такіх выпадках у Вікіпэдыі павінны быць свае правілы, вось я пра іх і пытаў: А затым распавядзіце, які з двух пунктаў быў парушаны. --Ліцьвін 16:33, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
тэкст мусіць паходзіць з крыніцы, якая ахоўвае тэкст ліцэнзіяй GNU FDL, напрыклад гэта тэкст у грамадзкай уласнасьці (“public domain”), ці ён ужо ахоплены ліцэнзіяй GNU FDL. --EugeneZelenko 16:40, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
а як гэта зьвязаць з перакладам? Вы гэтай фразай сьцьвярджаеце, што няма ніякага перакладу, а гэты тэкст нахабным чынам зьдзёрты з нейкага сайту, пры гэтым мова арыгінала захаваная. Добра, не пераклад, калі ласка, крыніцу. --Ліцьвін 17:00, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
З іншага боку тэкст складаецца амаль што толькі з фактаў. На ru:Википедия:Форум/Авторское право рэкамэндавалі ў падобных выпадках выкарыстоўваць факты з некалькіх крыніц. Вось і правілы знайшліся. Я так і зрабіў. --Ліцьвін 16:33, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
Усё ж такі варта папрацаваць над тэкстам, бо пакуль што гэта пераклад адзін у адзін. --EugeneZelenko 16:40, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
Я нічога не разумею. Я ўзяў інфармацыю з трох крыніц. Дзьве зь іх на беларускай мове, трэцяя на расейскай. Пры гэтым Вы гэтай фразай сьцьвярджаеце, што гэта ўжо пераклад, які парушае аўтарскія правы. Тры фразы, забясьпечаныя трыма крыніцамі, якія пацьвярджаюць напісанае… але, як ня дзіўна, узьнікаюць пытаньні. Няма слоў. --Ліцьвін 17:00, 11 кастрычніка 2008 (UTC)
Калі паглядзець у http://who.bdg.by/obj.php?&kod=380, http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14920, http://www.charter97.org/be/news/2008/2/9/3710/, то адны і тыя ж факты адлюстроўваюцца ў тэксьце трошкі па-рознаму. У нашым выпадку, гэта быў прамы пераклад, а не ігўы тэкст. Але, мяркую, пасьля апошніх рэдагаваньняў тэкст адрозьніваецца ад http://who.bdg.by/obj.php?&kod=380. Таму здымаю сваю заўвагу. --EugeneZelenko 14:30, 12 кастрычніка 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Пётар Міклашэвіч»

Пачаць абмеркаваньне