Перайсьці да зьместу

Пракуратура Дарагічынскага раёну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пракуратура Дарагічынскага раёну
Даведка
ПапярэднікПр-ра Дарагічынскага раёну БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба225612 Беларусь,
м. Дарагічын,
вул. Карла Маркса, 3-А
Дзейнічае ў месцахДарагічынскі раён
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратДзяшко Васіль Аляксеевіч
УправаПр-ра Берасьцейскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Пракуратура Дарагічынскага раёну[1] — земская ўправа ў Берасьцейскае вобласьці.

Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Берасьцейскае вобласьці.

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 225612 г. Дарагічын, вул. К. Маркса, 3-А.


Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Дзяшко Васіль Аляксеевіч[a] і мае званьне раднік юстыцыі.

Назва ўправы ня мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Пракуратура Дарагічынскага раёну
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Пракуратура Драгічынскага раёна

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;

выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;

адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;

выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.


Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.


Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

  1. ^ Па-расейску: "Дешко Василий Алексеевич".

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]