Васіль Шаладонаў
Васіль Іванавіч Шаладонаў | |
Ген. пракурор Беларусі | |
---|---|
15 кастрычніка 1992 — 1995 | |
Папярэднік: | Мікалай Ігнатовіч |
Наступнік: | Васіль Капітан |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 ліпеня 1948 (74 гады)![]() |
Памёр: |
1 сакавіка 2007![]() |
Адукацыя: |
Васіль Іванавіч Шаладонаў[1] нарадзіўся 10 ліпеня 1948 года ў вёсцы Граб'е Рудабельскага раёна Гомельскай вобласьці ў сям'і сялян. Пачаў рабіць у 1966 годзе на прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы: памочнік сьвідроўшчыка Мазырскай канторы глыбокага сьвідраваньня, апэратар нафтагазаздабывальнага кіраваньня ў горадзе Рэчыцы. Пасьля заканчэньня ў 1972 годзе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта рабіў у органах пракуратуры — стажор Рэчыцкай міжрайпракуратуры, сьледчы пракуратуры Лоеўскага раёна.
У 1973—1977 гадах — першы сакратар Лоеўскага РК ЛКСМБ. З 1977 па 1978 год зноў у органах пракуратуры: памочнік пракурораў Лоеўскага, Рагачоўскага раёнаў, пракурор аддзела пракуратуры Гомельскае вобласьці. У 1978—1983 гадах — Добрускі міжраённы пракурор, 1983—1984 гадах — Рэчыцкі міжраённы пракурор, з 1984 па 1990 год рабіў першым намесьнікам пракурора Гомельскае вобласьці.
У 1990 годзе абраны народным дэпутатам БССР, затым — намесьнікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
Са сьнежня 1992 па 1995 год — Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
За вялікі асабісты ўклад у распрацоўку праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых заканадаўчых актаў, развіцьцё прававой навукі Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1994 года нумар 3144-XII прысвоена ганаровае званьне "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь". Дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы.
У 1995-1999 гадах — намесьнік Міністра па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь, у 2000—2003 гадах — пасол па асобых даручэньнях у Міністэрстве замежных спраў — саветнік аддзяленьня Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскае Фэдэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.
Са студзеня 2004 года — кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Менску.
Памёр 1 сакавіка 2007 году.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
В. Шаладонаў узнагароджаны — мэдалём "За працоўную адзнаку" (1974), ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дзеяпіс Пракураты Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.