Пракуратура места Гомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пракуратура места Гомель
Агульная інфармацыя
ПапярэднікПр-ра м. Гомель БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (32 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба246000 Беларусь,
м. Гомель,
пр-т Касманаўтаў, 11
Дзейнічае ў месцахм. Гомель
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратБулынка Юры Валер'евіч
УправаПр-ра Гомельскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службы
Суд Навабеліцкага раёну
Суд Савецкага раёну
Суд Чыгуначнага раёну
Суд Цэнтральнага раёну
СК РБ
Навабеліцкі
Савецкі
Чыгуначны
Цэнтральны
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве
Асноўны артыкул: Гарадзкая пракуратура

Пракуратура места Гомель[1] — гарадзкая ўправа ў Гомельскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Гомель, Гомельская вобласьць.

Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Гомельскае вобласьці.

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 246000 г. Гомель, пр-т Касманаўтаў, 11.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Булынка Юры Валер'евіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Пракуратура места Гомель
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Пракуратура горада Гомель

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-расейску: "Булынко Юрий Валерьевич".