Перайсьці да зьместу

Транспартная пракуратура (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Транспартная пракуратура»)

Транспартная пракуратура[1] — земская ўстанова пракуратураў Беларусі.

Для выкананьня сваіх задачаў пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў ўрадамі дзяржаўнага кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі аб’яднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковай дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовай вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер крымінальнай адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Паводле стану на 1 студзеня 2022 году існуе шэсьць транспартных пракуратураў:

Пасьля распаду СССР краіна Беларусь стала незалежнаю дзяржаваю й траспартная пракуратура БССР стала часткаю пракуратуры Беларусі. Транспартную пракуратуру ўзначаліла Галоўная транспартная пракуратура. Яна мела ў сваім веданьні транспартныя пракуратуры (па стане 1 студзеня 1992 году):

Дзейнасьць транспартнай пракуратуры была накіравана на барацьбу са злачыннасцю, карупцыяю, захаваньне дзяржаўнае дысцыпліны й забесьпячэньне грамадзкае бясьпекі, барацьба з правапарушэньнямі ў эканамічнае сфэры, папярэджаньне тэрарыстычных актаў на аб'ектах транспарту, забесьпячэньне бясьпекі руху цягнікоў, палётаў паветраных суднаў, ахову здароўя й жыцьця грамадзян.

Установы былі пад наглядам:

  • Беларукая чыгунка
  • возы Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь
  • возы ўправы воднага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

У сувязі са скарачэньнем перавозак на чыгунцы скарацілася колькасьць правапарушэньняў. 1 сьнежня 2014 г. ліквідавана Беларуская транспартная пракуратура[8].

Яе веданьне й абавязкі перададзены Генэральнае пракуратуры і пракуратурам абласьцей.

Транспартныя пракуратуры, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні Беларускае транспартнае пракуратуры, былі падпарадкаваныя пракуратурам абласьцей.

1 ліпеня 2017 года ліквідаваны Баранавіцкая і Аршанская транспартныя пракуратуры[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Аб Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  2. Пракуратура Берасьцейскае вобласьці. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  3. Пракуратура Віцебскае вобласьці. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  4. Пракуратура Гарадзенскае вобласьці. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  5. Пракуратура Гомельскае вобласьці. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  6. Пракуратура Магілеўскае вобласьці. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  7. Пракуратура Менскае вобласьці. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 лістапада 2022 г.
  8. Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2014 г. № 463 "Аб ліквідацыі Беларускае транспартнае пракуратуры"
  9. Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200