Перайсьці да зьместу

Мікалай Ігнатовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Іванавіч Ігнатовіч
Ген. пракурор Беларусі
15 кастрычніка 1991 — 1992
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Васіль Шаладонаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 траўня 1940(1940-05-17)
Памёр: 5 сьнежня 1992(1992-12-05) (52 гады)
Адукацыя:

Мікалай Іванавіч Ігнатовіч[1] нарадзіўся 17 траўня 1940 году ў вёсцы Адахаўшчына (Баранавіцкі раён, Баранавіцкая вобласьць) ў сям’і сялян. Пачаў рабіць аўтасьлесарам на Баранавіцкім рамонтным заводзе. Пасьля службы ў радах Савецкай Арміі (1959—1962) вярнуўся ў Баранавічы і рабіў рабочым з 1962 па 1964 год на прадпрыемствах горада. У 1964 годзе — студэнт юрыдычнага факультэта БДУ імя. В. І. Леніна, пасьля яго заканчэньня рабіў адвакатам-стажорам юрыдычнай кансультацыі горада Віцебска, адвакатам Бешанковіцкае юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласьці. Рабіў сьледчым Слуцкае міжрайпракуратуры (1970—1973), старшым следчым пракуратуры Менскай вобласьці (1973—1976), сьледчым па асабліва важных справах пры Пракуроры Беларускай ССР (1976—1989), расьсьледаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі П. М. Машэрава. Зь яго дапамогаю выкрыты злачынец, які рабіў на працягу многіх гадоў у Віцебскае вобласьці і ўчыніў больш за 30 забойстваў.

У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР, зьяўляўся членам Камітэта Вярхоўнага Савета СССР па пытаньнях галоснасьці і зваротаў грамадзян. У 1990 годзе — старшыня Камісыі па пытаньнях прывілеяў і льгот.

15 кастрычніка 1991 году Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь абраны першым Генэральным пракурорам незалежнае беларускае дзяржавы.

М. Ігнатовіч памёр 5 сьнежня 1992 году.

Быў узяты за прататып да героя Леаніда Іпацьева у расейскім сэрыяле па рэальных падзеях Душагубы, якога згуляў Сяргей Марын.

М. Ігнатовіч — дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы.