Перайсьці да зьместу

Рыгор Васілевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Рыгор Аляксеевіч Васілевіч
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь
8 лютага 2008 — 20 верасьня 2011
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Пётар Міклашэвіч
Наступнік Аляксандар Канюк
Старшыня Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь
4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся13 лютага 1955 (70 гадоў)

Сьцяг Беларускай ССР Менск
АдукацыяБДУ (1980)
Узнагароды

Рыго́р Аляксе́евіч Васіле́віч (нарадзіўся 13 лютага 1955, г. Менск) — генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2008—2011). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

19721977 — машыніст кампрэсарнай станцыі «Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава», інжынэр па падрыхтоўцы кадраў на «Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова», служба ў Савецкай Арміі.

Зь ліпеня 1978 — юрысконсульт камбінату «Велторгтэхніка».

Зь верасьня 1979 — старшы арбітар юрыдычнага аддзелу з арбітражам Мінгандлю БССР.

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

19831986 — выкладчык катэдраў дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва БДУ, грамадзянскага працэсу і працоўнага права БДУ.

19861989 — намесьнік загадніка юрыдычнага аддзелу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, загаднік аддзелу па пытаньнях заканадаўства і правапарадку Сакратарыяту Вярхоўнага Савету БССР.

Зь ліпеня 1990 г. чалец Канстытуцыйнай камісіі, намесьнік кіраўніка працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі.

Чэрвень 1993 — красавік 1994 — загаднік юрыдычнага аддзелу Сакратарыяту ВС РБ.

У 1994 абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне канстытуцыйнага права.

У красавіку 1994 г. абраны чальцом Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова дэманстраваў сваю нязгоду з пазыцыяй тагачаснага старшыні КС Валерам Ціхінем, падтрымоўваў прэзыдэнта Лукашэнку[1]. Працаваў над праектам канстытуцыі, прапанаваным Лукашэнкам на рэфэрэндуме 1996 году.

5 сьнежня 1996 г. прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага суду замест Валера Ціхіні.

4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008 — судзьдзя і старшыня Канстытуцыйнага суду.

8 лютага 2008 году прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

20 верасьня 2011 Васілевіч вызвалены з пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Аўтар болей за 100 навуковых працаў, у тым ліку чатырох манаграфіяў.

Мае найвышэйшую кваліфікацыйную клясу судзьдзі. З прызначэньнем на пасаду Генэральнага пракурора атрымаў клясны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 1 клясы. За асабісты ўнёсак у распрацоўку Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых заканадаўчых актаў прысвоенае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Васілевіч як генэральны пракурор рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы тым, хто кантраляваў перасьлед усіх асобаў, якія былі арыштаваны пасьля рэпрэсіяў мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 году[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]