Мікалай Пятровіч Корбут
| Мікалай Пятровіч Корбут | |
| Міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 1997 — 14 жніўня 2008 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Папярэднік | Павал Дзік |
| Наступнік | Андрэй Харкавец |
| намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь | |
| 1996 — 1997 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1 лістапада 1948 (77 гадоў) |
| Памёр | студзень 2026 (77 гадоў) |
| Партыя | беспартыйны |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут (1 лістапада 1948 в. Гутніца Слуцкі раён — студзень 2026[1]) — прэзыдэнт фэдэрацыі гімнастыкі РБ. Экс-міністар фінансаў Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Служыў у Савецкім войску ў 1970—1972 гадох. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава.
Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, намесьнікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 1992—1996 гадох. Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь у 1996—1997 гадох.
З 1997 году міністар фінансаў Беларусі.
У сакавіку 2008 перанёс абшырны інсульт.
14 жніўня 2008 прэзыдент РБ вызваліў Корбута ад пасады міністра фінансаў.
Беспартыйны.
Прэзыдэнт Беларускай фэдэрацыі гімнастыкі з 1998 году.
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жанаты, меў дваіх сыноў. Захапляўся тэатрам, спортам, паляваньнем і рыбалкаю.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ордэн Пашаны (2006)[2].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Корбут Николай // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Памерлі ў 2026 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Беларускія эканамісты
- Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
- Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія спартовыя дзеячы
