Перайсьці да зьместу

Гээрэнвээн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гээрэнвээн
Поўная назва Sportclub Heerenveen
Заснаваны 20 ліпеня 1920
Горад Гээрэнвээн, Нідэрлянды
Стадыён Абэ Ленстра
Умяшчальнасьць: 26 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2024—2025 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sc-heerenveen.nl (нід.)​ (анг.)

«Гээрэнвээн» (па-нідэрляндзку: Sportclub Heerenveen, па-фрыску: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Гээрэнвээну. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў 2009 году.

Дружына «Гээрэнвээну» ў 1950 годзе.

Футбольны клюб «Гээрэнвээн» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 году ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёну Фрысьляндыя[2]. Каманда двойчы зьмяняла свой назоў спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Гээрэнвээн»[2]. У час нямецкай акупацыі Нідэрляндаў клюб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрляндаў. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб яшчэ шэсьць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаваньне «Гээрэнвээна» ў гэты пэрыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клюб легендарнага фрызаўскага гульца Абэ Ленстра[2]. На пэрыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Гээрэнвээна» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрляндзкага футболу[3]. Трываючы паразу зь лікам 1:5 за 25 хвілінаў да канца, фрыская каманда здолела забіць сталічнаму клюбу 5 мячоў у атрымаць перамогу зь лікам 6:5[3].

У 1950-я гады «Гээрэнвээн» страціў статус дамінуючага клюбу ў рэгіёне, а пасьля ўладкаваньня прафэсійнага статуса нідэрляндзкага футболу Ленстра далучыўся да табару клюбу «Энсхэдэ». Да канца дзесяцігодзьдзя «Гээрэнвээн» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хуткім часе клюб апусьціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадох фрыскі клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне й вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сэзонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[2]. Да 1974 году клюб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забясьпечыць ягонае выжываньне, ён быў падзелены на аматарскую й прафэсійную сэкцыі.

У 1980-я гады клюб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспасьпяхова абодва разы. У рэшце рэшт «Гээрэнвээн» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрыскім клюбам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню. У дадатак дружыну ачольваў на той час фрыскі трэнэр Фопэ дэ Гаан. Дэбютны сэзон у Эрэдывізіі апынуўся няўдалым, бо клюб адразу страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. У 1993 годзе «Гээрэнвээн» дасягнуў фіналу Кубка Нідэрляндаў, калі на той час яшчэ быў клюбам другога дывізіён[3]. Фрызы атрымалі паразу зь лікам 6:2. У тым жа годзе клюб з поўначы краіны вярнуўся ў Эрэдывізію. Праз год каманда пераехала на новы стадыён імя Абэ Ленстра, названы у гонар былога выбітнага гульца клюбу. У 1997 годзе «Гээрэнвээн» зноў прасунуўся да фіналу кубка краіны, але другі раз трываў паразу.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Маас Вілемсэн Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Сам Керстэн Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Польшчы Аб Павал Бахневіч Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ёрыс ван Овэрээм Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Францыі Нап Максанс Рывэра Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Люўк Броўвэрс Edit this on Wikidata 1998
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Дылян Вэнтэ Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Рынга Мээрвэльд Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Матс Эгбрынг Edit this on Wikidata 2006
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Леві Сманс Edit this on Wikidata 2003
16 Сьцяг Швэцыі ПА Маркус Ліндай Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Нарвэгіі Аб Мікалай Гоплян Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Грэцыі Аб Базыліс Загарытыс Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Даніі Нап Якаб Трэнскаў Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Бэрнт Клявэрбур Edit this on Wikidata 2005
26 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Амаўрыха ван Аксэль Edit this on Wikidata (ар. Аякс) 2004
27 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Сэйк Edit this on Wikidata (ар. Спарта) 2002
28 Сьцяг Баўгарыі Аб Хрыстыян Петраў Edit this on Wikidata 2002
31 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Нордын Бакер Edit this on Wikidata 1997
32 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кай Янсэн 2007
35 Сьцяг Кюрасао ПА Ісая Агмэд 2005
36 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Налян Куртэн Edit this on Wikidata 2006
44 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Андрыс Нопэрт 1994
45 Сьцяг Нарвэгіі Аб Олівэр Браўдэ Edit this on Wikidata 2004
50 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эсэр Гюрбюз Edit this on Wikidata 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]