Эрэдывізія 2023—2024 гадоў
| Эрэдывізія 2023—2024 гадоў | |
| Спаборніцтва | Эрэдывізія |
|---|---|
| Даты | 11 жніўня 2023 — 19 траўня 2024 |
Эрэдывізія 2023—2024 гадоў — 68-ы розыгрыш чэмпіянату Нідэрляндаў у найвышэйшай лізе, які ладзіўся ад 11 жніўня 2023 году да 19 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў ПСВ, які тым самым здабыў свой 25-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Ээрстэ дывізіі — «Гэраклес», «Зволе», а таксама «Альмэрэ Сіці», які праз плэй-оф упершыню прасунуўся найвышэйшы дывізіён. У адваротным кірунку рушылі «Гронінген», «Камбюўр» і «Эмэн». Адразу тры клюбы базуюцца ў Ратэрдаме. Клюбы з 5 па 8 месцы згулялі плэй-оф турнір за месца ў кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў 2024—2025 гадоў[1].
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | ПСВ Эйндговэн | 34 | 29 | 4 | 1 | 111 | 21 | +90 | 91 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Фэеноорд | 34 | 26 | 6 | 2 | 92 | 26 | +66 | 84 | |
| 3 | Твэнтэ | 34 | 21 | 6 | 7 | 69 | 36 | +33 | 69 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 4 | АЗ | 34 | 19 | 8 | 7 | 70 | 39 | +31 | 65 | Лігавы этап Лігі Эўропы[a] |
| 5 | Аякс | 34 | 15 | 11 | 8 | 74 | 61 | +13 | 56 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 6 | НЭК | 34 | 14 | 11 | 9 | 68 | 51 | +17 | 53 | Плэй-оф за эўракубкі |
| 7 | Утрэхт | 34 | 13 | 11 | 10 | 49 | 47 | +2 | 50 | |
| 8 | Спарта Ратэрдам | 34 | 14 | 7 | 13 | 51 | 48 | +3 | 49 | |
| 9 | Гоў Эгэд Іглз | 34 | 12 | 10 | 12 | 47 | 46 | +1 | 46 | |
| 10 | Фартуна Сытард | 34 | 9 | 11 | 14 | 37 | 56 | −19 | 38 | |
| 11 | Гээрэнвээн | 34 | 10 | 7 | 17 | 53 | 70 | −17 | 37 | |
| 12 | Зволе | 34 | 9 | 9 | 16 | 45 | 67 | −22 | 36 | |
| 13 | Альмэрэ Сіці | 34 | 7 | 13 | 14 | 33 | 59 | −26 | 34 | |
| 14 | Гэраклес Альмэлё | 34 | 9 | 6 | 19 | 41 | 74 | −33 | 33 | |
| 15 | Ваальвэйк | 34 | 7 | 8 | 19 | 38 | 56 | −18 | 29 | |
| 16 | Эксэльсіёр | 34 | 6 | 11 | 17 | 50 | 73 | −23 | 29 | Плэй-оф за Эрэдывізію |
| 17 | Валендам | 34 | 4 | 7 | 23 | 34 | 88 | −54 | 19 | Паніжэньне ў Ээрстэ дывізію |
| 18 | Вітэс[b] | 34 | 6 | 6 | 22 | 30 | 74 | −44 | 6 |
Правілы клясыфікацыі: Па ходзе сэзону: 1) Больш набраных пунктаў; 2) Менш згубленых пунктаў; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Паводле альфабэту; У канцы сэзону: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы для вызначэньня чэмпіёна, клюбаў на выбываньне або ўдзельнікаў эўракубкаў, інакш жэрабя; 8) Пэнальці (толькі пасьля дадатковых матчаў).
Заўвагі:
- 1 2 Паколькі пераможца Кубка Нідэрляндаў «Фэеноорд» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў лігавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла чацьвёртай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла пятай камандзе лігі.
- ↑ Зь «Вітэсу» зьнялі 18 пунктаў з-за неадпаведнасьці патрабаваньням ліцэнзаваньня.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плэй-оф за эўракубкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У плэй-оф за эўракубкі прымалі ўдзел чатыры найлепшыя каманды табліцы, якія яшчэ не кваліфікаваліся ў эўракубкі. Паўфіналы і фінал складаліся з аднаго матчу; паўфіналы прайшлі 23 траўня 2024 году, фінал — 26 траўня 2024 году. Пераможца здабыў кваліфікацыю ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў.
| Паўфіналы | Фінал | ||||||||
| 7 | Утрэхт | 3 | |||||||
| 8 | Спарта Ратэрдам | 1 | |||||||
| 7 | Утрэхт | 1 | |||||||
| 9 | Гоў Эгэд Іглз | 2 | |||||||
| 6 | НЭК | 1 | |||||||
| 9 | Гоў Эгэд Іглз | 2 | |||||||
Плэй-оф за Эрэдывізію
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У плэй-оф за Эрэдывізію (павышэньне або паніжэньне) прымалі ўдзел сем камандаў — адна з Эрэдывізіі (якая заняла 16-е месца) і шэсць з Ээрстэ дывізіі (наступныя пасьля першых двух, якія павысіліся ў Эрэдывізію наўпрост), прычым каманда з Эрэдывізіі пачынала з паўфіналу. Матчы праходзілі з 13 траўня па 2 чэрвеня 2024 году. Пераможца здабыў месца ў Эрэдывізіі, астатнія шэсць клюбаў наступны сэзон правялі ў Ээрстэ дывізіі.
| Першы раўнд | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||||||
| Эксэльсіёр | 2 | 7 | 9 | ||||||||||||||
| АДО Дэн Гааг | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||
| АДО Дэн Гааг | 3 | 2 | 5 | ||||||||||||||
| Дэ Граафсхап | 2 | 2 | 4 | ||||||||||||||
| Эксэльсіёр | 2 | 4 | 6 | ||||||||||||||
| НАК Брэда | 6 | 1 | 7 | ||||||||||||||
| Дордрэхт | 2 | 0 | 2 | ||||||||||||||
| Эмэн | 2 | 1 | 3 | ||||||||||||||
| Эмэн | 1 | 0 | 1 | ||||||||||||||
| НАК Брэда | 1 | 3 | 4 | ||||||||||||||
| Рода | 1 | 0 | 1 | ||||||||||||||
| НАК Брэда | 3 | 5 | 8 | ||||||||||||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (нід.) (анг.)