Нарбуты (Івейскі раён)
Нарбуты лац. Narbuty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 11 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843106 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′44″ пн. ш. 25°48′55″ у. д. / 54.07889° пн. ш. 25.81528° у. д.Каардынаты: 54°4′44″ пн. ш. 25°48′55″ у. д. / 54.07889° пн. ш. 25.81528° у. д. |
± Нарбуты |
На́рбуты[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Якунькі. Уваходзяць у склад Суботніцкага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарпод або Нарпот (Norpod, Norpoth[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[8].
Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[10].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVIII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. належала да Суботніцкай парафіі.
У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у складзе маёнтку Жамыслаўль, 16 рэвіскіх душ, уласнасьць Умястоўскіх. У 1897 г. 10 двароў, 78 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 98 жыхароў, якія мелі 36 галоў буйной рагатай жывёлы, 10 коней, 94 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 16 двароў, 91 жыхар.
3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 114 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1970 г. 94 жыхары. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 28 чалавек, 16 двароў
- 2009 год — 11 чалавек[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.