Ваяводы віленскія
Выгляд
(Перанакіравана з «Намесьнік віленскі»)
Ваяво́да ві́ленскі — мясцовы ўраднік у Віленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.
Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай. Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша, ярка-пунсовых адваротаў і жупана[1].
За ўвесь час свайго існаваньня Віленскае ваяводзтва мела 36 ваяводаў (раней лічылася — 33[2]):
- Войцех Манівід (1413—1424; з 1396 — намесьнік віленскі)
- Юры Гедыгольд (1425—1432)
- Ян Даўгерд (1433—1443)
- Ян Гаштольд (1443—1458)
- Іван Манівід (1458)
- Міхал Кезгайла (1458—?)
- Алехна Судзімонтавіч (1477—1491)
- Мікалай Радзівіл «Стары» (1492—1509)
- князь Мікалай Радзівіл (1510–1521)
- Альбэрт Гаштольд (1522—1539)
- Ян Глябовіч (1542—1549)
- князь Мікалай Радзівіл «Чорны» (1551—1565)
- князь Мікалай Радзівіл «Руды» (1566—1584)
- князь Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» (1584—1603)
- князь Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» (1604—1616)
- Ян Караль Хадкевіч (1616—1621)
- Леў Сапега (1623—1633)
- князь Крыштап Радзівіл (1633—1640)
- Януш Скумін Тышкевіч (1640—1642)
- Крыштап Хадкевіч (1642—1652)
- князь Януш Радзівіл (1653—1655)
- Павал Ян Сапега (1656—1665)
- князь Міхал Казімер Радзівіл (1666—1668)
- Юры Караль Глябовіч (1668—1669)
- Міхал Казімер Пац (1669—1682)
- Казімер Ян Сапега (1682—1703 і 1705—1720)
- князь Януш Антоні Вішнявецкі (1704)
- Людвік Канстантын Пацей (1722—1730)
- князь Казімер Дамінік Агінскі (1730—1733)
- князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (1735—1744)
- князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» (1744—1762)
- князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (1762—1764 і 1768—1790)
- князь Міхал Казімер Агінскі (1764—1768)
- князь Міхал Геранім Радзівіл (1790—1795)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Віленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 409.
- ^ Jelski A. Województwo wileńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 337.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|