Адвароты
Адвароты — падкладзеная, вывернутая вонкі частка строю заможных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Звычайна разьмяшчаліся на грудзях (называліся рабаткамі), рукавах і полах.
У 1778 вызначаліся колеры адваротаў ураднікаў паасобных ваяводзтваў, што надавала ім характар ваяводзкага мундзіра.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Słownik terminologiczny sztuk pięknych. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1969.