Белджы
![]() | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 23 сьнежня 2011 (9 гадоў таму) |
Заснавальнікі | |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Перасадзкі сельсавет (Барысаўскі раён, Менская вобласьць)[1] |
Ключавыя фігуры | Генадзь Сьвідзерскі |
Галіна | аўтамабілебудаваньне |
Прадукцыя | легкавыя аўтамабілі |
Лік супрацоўнікаў | 1500 (2020 год) |
Матчына кампанія | «БелАЗ» (Жодзін) |
«Белджы» — супольная беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 року. Інвэстары: ААТ БелАЗ (Беларусь, 51,49% акцыяў), «Zhejang Jirun» (Кітай, 33,47%), СЗАТ «Саюзаўтатэхналёгіі» (Беларусь, 9,01%) і «CITICC International Investment Limited» (Кітай, 6,03%).
У 2019 годзе ЗАТ «Белджы» вырабіла 20 151 аўтамабіль і заняло 4-е месца па аўтапродажах у Беларусі. Прадпрыемства налічвала 1500 супрацоўнікаў і спрацавала з рэнтабэльнасьцю 5%. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7»[2].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
СЗАТ «Белджы» зарэгістраванае Менскім абласным выканаўчым камітэтам 23 сьнежня 2011 року[3]. 30 сьнежня 2011 яно зарэгістраванае рэзыдэнтам вольнае эканамічнае зоны «Менск»[4].
Вытворчасьць аўтамабіляў адбывалася мэтадам буйнавузлавое зборкі (SKD(en)). Зборка ладзілася на арандаваных плошчах барысаўскага заводу «Аўтагідраўзмацняльнік»[5]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраныя ў лютым 2013 року[6]. 23 кастрычніка 2013 пачалося зборка красовэра «Geely Emgrand X7»[7]. 3 красавіка 2014 пачалася зборка трэцяй мадэлі — LC-Cross[8].
У канцы 2015 року на пляцоўцы паміж Барысавам і Жодзінам ля вёскі Перасады пачалася пабудова ўласнага заводу «Белджы». Плянуецца, што працаваць на вытворчасьці будуць каля 3 тысячаў чалавек[9], а вытворчая магутнасьць складзе 120 тысячаў аўтамабіляў у год[5]. Вытворчасьць тут будзе адбывацца па тэхналёгіі дробнавузлавой зборкі.
У 2013 г. на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[10].
Напрыканцы 2016 року зборка «Джылі» канчаткова спыненая ў сувязі з уваходам у дзеяньне з 2017 року новых правілаў Эўразійскага зьвязу, паводле якіх буйнавузлавая зборка аўтамабіляў абкладаецца імпартавымі пошлінамі, бо не зьяўляецца беларускай вытворчасьцю[11].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кантакты(рас.) // ЗАТ «Белджы», 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
- ^ Сяргей Залескі. Летась у Беларусі і Расеі прадалі аўтамабіляў «Джылі» на чвэрць мільярда даляраў // Радыё «Рацыя», 16 студзеня 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
- ^ О компаніі(рас.). Belgee. Праверана 17 верасьня 2013 г.
- ^ Регистрирация СЗАО «БЕЛДЖИ»(рас.) Новості компаніі. Belgee. Праверана 17 верасьня 2013 г.
- ^ а б Кошт завода па вытворчасьці кітайскіх Geely павялічыцца, а з чэрвеня пачнецца продаж аўто ў Расею Эканоміка. Інфармацыйны рэгіянальны партал «Барысаў» (30 траўня 2013). Праверана 18 верасьня 2013 г.
- ^ Продажі автомобілей «Geely» SC7 стартовали в городе Минске(рас.) Новості компаніі. Belgee (2 красавіка 2013). Праверана 18 верасьня 2013 г.
- ^ В Борисове начали собирать Geely Emgrand X7(рас.) ej.by Праверана 25 студзеня 2017 г.
- ^ Анкудо, Елена (7 красавіка 2014) На заводе БелДжи собрали 120 Geely LC-Cross(рас.) ej.by Праверана 25 студзеня 2017 г.
- ^ «БелДжы» выходзіць на беларускі рынак Сацыяльны вэктар, Эканоміка. Чырвоная зорка (19 жніўня 2013). Праверана 18 верасьня 2013 г.
- ^ У Беларусі зьявіўся народны аўтамабіль уласнай зборкі - Лукашэнка // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 траўня 2014 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
- ^ Аўтамабілі Джылі ў Беларусі болей не вырабляюць. Затое зьявіўся беларускі Кадылак. Радыё «Свабода» (24 студзеня 2017). Праверана 25 студзеня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Крэдыт(рас.) // ЗАТ «Белджы», 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.</ref>
- Тэст-драйв «Geely SC7» беларускае зборкі (рас.)