Перайсьці да зьместу

Рота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рота (ад ням. Rotte натоўп, атрад) — асноўнае тактычнае падразьдзяленьне ва ўзброеных сілах большасьці дзяржаваў. Уваходзяць у склад батальёнаў (палкоў) або зьяўляюцца асобнымі. Складаецца з узводаў розных відаў. Роты зьявіліся ў найміцкіх войсках Заходняй і Цэнтральнай Эўропы ў канцы XIV — пачатку XV стагодзьдзяў і на працягу пэўнага часу былі для гэтых войскаў характэрнымі, адпавядаючы тагачасным палкам.