Перайсьці да зьместу

Лякаматыў Гомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякаматыў
Заснаваны 2008
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён Лякаматыў
Умяшчальнасьць: 750
Чэмпіянат
 · 2025 3 месца

«Лякаматыў» — колішні беларускі футбольны клюб з гораду Гомля. Заснаваны ў 2008 годзе. З 2014 году выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Перад пачаткам сэзону 2026 году спыніў сваю дзейнасьць.

З 2010 году клюб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Пасьля сэзону 2012 году, які прынёс чыгуначнікам 4 месца, «Гомельчыгунтранс» мажлівым для клюбу быў пераход у Першую лігу, але кіраўніцтва вырашыла не пераходзіць на прафэсійны ўзровень і застацца аматарскім клюбам у Другой лізе.

Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі, і ў сэзоне 2013 году каманда заняла першае месца ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права гуляць у Першай лізе ў 2014 годзе. нападнік «Гомельчыгунтранса» Ільля Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 23 галамі на сваім рахунку.

Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца ці пераходзіць ім на больш высокі ўзровень альбо заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы патолю ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 канчаткова пацьвердзіў свой удзел у Першай лізе[2]. Пасьля ўдалага пачатку сэзона 2014 году каманда стала трываць паразы, і ў канцы першага кола апынулася недалёка ад зоны вылету. Другое кола атрымалася значна лепшым, і ў выніку каманда здабыла 11 месца. У сэзоне 2015 году «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8 месцы.

Перад сэзонам 2016 году лідэры каманды — Яўген Барсукоў і Дзьмітры Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават не зважаючы на страту лідэраў, «Гомельчыгунтранс» пасьпяхова пачаў сэзон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Найвышэйшую лігу. Улетку некалькі гульцоў каманды перайшлі ў клюбы элітнага дывізіёну, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць менскага «Промня». Праз шэраг няўдачаў у канцы сэзону «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацьвертае месца, аднак ужо па заканчэньні сэзону, у сувязі з ануляваньнем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэньнем тэхнічных паразаў, «Гомельчыгунтранс» узвысіўся да трэцяга месца.

Перад сэзонам 2017 году назва «Гомельчыгункатранс» была зьмененая на «Лякаматыў»[3]. У сэзоне «Лякаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідэраў турніру, аднак у выніку заняў чацьвертае месца. На наступны год, не зважаючы на неблагі старт, «Лякаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Найвышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які ачольваў каманду на працягу чатырох гадоў, новым трэнэрам стаў ягоны памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад ягоным кіраўніцтвам «Лякаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда ўзьнялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сэзон скончыла на шостым месцы.

У сэзоне 2019 году каманду ачоліў новы трэнэр Аляксей Шубянок. «Лякаматыў» ад самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца зь берасьцейскім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасьля апошняга тура паводле асабістых сустрэчаў і стала чацьвертай. У пачатку 2020 году Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі з сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноўку ўзначаліў каманду. Дружына добра пачала сэзон 2020 году, ідучы сярод лідэраў, аднак у другой палове сэзону выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым футбаліст чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У пачатку сэзона 2021 году каманда страціла лідэраў, якіх запрасілі іншыя клюбы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдэраў, «Лякаматыў» тым ня менш ня здолеў скласьці істотнай канкурэнцыі лідэрам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідэры паводле забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лякаматыў» жа скончыў сэзон на шостым месцы пры 12 удзельніках.

Чыгуначнікі добра пачалі сэзон 2022 году, але пазьней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі у канцы розыгрышу «Лякаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Найвышэйшую лігу, але фінішаваў шостым. У сэзоне 2023 году «Лякаматыў» хутка апынуўся ў лідэрах табліцы, доўгі час знаходзячыся на другім радку і навязваючы канкурэнцыю койданаўскаму «Арсэналу» за першы радок. У жніўні 2023 году галоўны трэнэр чыгуначнік Андрэй Гараўцоў ачоліў «Гомель», а яго ў якасьці выканаўцы абавязкаў замяніў памочнік Андрэй Марозаў. У верасьні 2023 году АБФФ патлумачыла, што «Лякаматыў» ня зможа прэтэндаваць на выхад у Найвышэйшую лігу[4]. Пасьля гэтага вынікі каманды пачалі пагаршацца, яна прапусьціла наперад магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», а скончыла турнір на чацьвертым месцы з 17 удзельніках.

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Другая436209764–27691/16
2013Другая1 24203160–17631/16
2014Першая1130991233–38361/8
2015Першая8301281045–39441/16
2016Першая326128633–24441/4
2017Першая430176749–36571/16
2018Першая6281010844–29401/4
2019Першая428175660–24561/8
2020Першая526137656–38451/16
2021Першая633159956–39541/8
2022Першая624109539–24391/16
2023Першая432195855–40621/16

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]